У Менск прыбыла дэлегацыя з непрызнанай Абхазіі


Дэлегацыя міністраў з непрызнанай Абхазіі 27 кастрычніка правяла сустрэчу з уладамі Беларусі, паведамляе прэс-служба МЗС Абхазіі.

У Менск прыбыла дэлегацыя з непрызнанай Абхазіі. 27 кастрычніка 2023 года. Крыніца: mfaapsnyinfo / Telegram

Дэлегацыя прыбыла ў Менск для правядзення двухбаковых міжведамасных кансультацый. Прадстаўнікі Абхазіі сустрэліся з кіраўніком апарата Савету міністраў Беларусі Канстанцінам Буракам і паслом Расеі ў Беларусі Барысам Грызловым.

У дэлегацыю непрызнанай рэспублікі ўвайшлі:

  • міністр замежных спраў Інал Ардзінба;
  • міністр унутраных спраў Роберт Кіут;
  • міністр аховы здароўя Эдуард Бутба;
  • выконваючы абавязкі міністра культуры Дынара Смыр;
  • міністр па надзвычайных сітуацыях Леў Квіцынія;
  • кіраўнік адміністрацыі Сухума Беслан Эшба;
  • старшыня Дзяржкамітэта па справах моладзі і спорту Тарас Хагба.

«Мы ствараем сур’ёзны фундамент для развіцця міждзяржаўных адносін з Беларуссю», – заявіў кіраўнік МЗС Абхазіі Інал Ардзінба.

Нагадаем, у Менску 20 лютага Аляксандр Лукашэнка сустракаўся з кіраўніком непрызнанай Абхазіі Асланам Бжанія. На сустрэчы абмяркоўваліся пытанні супрацы Беларусі і самаабвешчанай рэспублікі. «Грубае парушэнне суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Грузіі», – так афіцыйны Тбілісі ацаніў сустрэчу Лукашэнкі з кіраўніцтвам непрызнанай рэспублікі Абхазія, якую Грузія лічыць акупаванаю.

У канцы верасня 2022 года Аляксандр Лукашэнка раптоўна паляцеў у Абхазію, пагасцяваў, з’ехаў. Адметна, што непрызнаную рэспубліку ён тады наведаў упершыню.

Разбор
Лукашэнка ў Абхазіі – што гэта было? Спрабуем з экспертамі зразумець вельмі дзіўны візіт
2022.09.29 22:21

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў