Дыспетчары цэнтру кіравання газаправоду «Паўночная плынь – 1» зафіксавалі ўвечары 26 верасня падзенне ціску на абедзвюх нітках, паведаміла «Meduza».
Што стала прычынай падзення ціску, не паведамлялася. Раней 26 верасня стала вядома пра падзенне ціску на адной з нітак «Паўночнай плыні – 2» каля дацкага вострава Барнгольм. Улады Даніі патлумачылі гэта выцяканнем газу.
Нямецкае выданне «Der Tagesspiegel» са спасылкаю на ўласныя крыніцы піша, што ціск на абедзвюх нітках «Паўночнай плыні» мог упасці ў выніку дыверсіі.
Газаправод «Паўночная плынь – 2» быў пабудаваны ўвосень 2021 года, але яго так і не запусцілі, бо Нямеччына спыніла працэс запуску ў адказ на прызнанне Расеяй «ДНР» і «ЛНР». Газаправод «Паўночная плынь – 1» працаваў і пасля пачатку вайны. Але Расея спыніла ў ім перапампоўванне газу нібыта праз няспраўнасць турбіны.
Зміцер Міраш belsat.eu