Супраць затрыманага старшыні АГП Мікалая Казлова распачалі крымінальную справу


Артыкул – адзін з самых распаўсюджаных палітычных: арт. 342 КК РБ, «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або ўдзел у іх».

Мікалай Казлоў пасля выхаду з Акрэсціна ў Менску, Беларусь. 26 сакавіка 2022 года.
Фота: Аксана Крышчановіч / Facebook

Раніцай 27 ліпеня сілавікі прыйшлі да шэрагу чальцоў Аб’яднанай грамадзянскай партыі, у тым ліку затрымалі старшыню партыі Мікалая Казлова. Як піша экс-старшыня АГП Анатоль Лябедзька, у Казлова – крымінальная справа паводле арт. 342 КК РБ.

З якой прычыны тая справа і чаму Казлова затрымалі толькі цяпер, невядома. У пачатку гэтага года Казлоў адбыў тры месяцы арышту паводле ч. 1 арт. 407 КК РБ за «Раскрыццё звестак у крымінальнай справе» супраць Каардынацыйнай рады (праваабаронцы прызналі яго палітвязнем), выйшаў на волю 26 сакавіка. Тады да яго не было прэтэнзіяў за «дзеянні, якія груба парушаюць парадак». Па вызваленні ён застаўся ў Беларусі.

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў