Самалёт Прыгожына прызямліўся на вайсковым аэрадроме ў Мачулішчах


Бізнес-джэт заснавальніка ПВК Вагнэра Яўгенія Прыгожына (рэгістрацыйны нумар RA-02795) у 7:40 раніцы 27 чэрвеня здзейсніў пасадку на вайсковым аэрадроме ў Мачулішчах пад Менскам, паведамляе тэлеграм-канал «Беларускі Гаюн».

Бізнес-джэт Прыгожына.
Фота: novayagazeta.ru

Разам з самалётам Прыгожына з Расеі прыляцеў яшчэ адзін бізнес-джэт, Вае 125-800В з рэгістрацыйным нумарам RA-02878. Ён вылецеў з Санкт-Пецярбургу і прызямліўся ў Мачулішчах у 7:58.

Расейскі тэлеграм-канал «ЧВК-ОГПУ» ўвечары 26 чэрвеня паведаміў, што калона ПВК Вагнэра ўжо зайшла на тэрыторыю Беларусі. Пацверджання гэтай інфармацыі ў іншых крыніцах пакуль няма.

Пра тое, што Прыгожын паедзе ў Беларусь, распавёў увечары 24 чэрвеня прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў пасля таго, як кіраўнік ПВК Вагнэра абвесціў, што разварочвае калоны.

Тыдзень
Што Прыгожын будзе рабіць у Беларусі?
2023.06.26 11:13

У панядзелак 26 чэрвеня Пуцін у сваім вечаровым звароце заявіў, што дазволіць усім ахвотным удзельнікам мяцяжу пакінуць Расею.

«Хто хоча, можа сысці ў Беларусь», – сказаў Пуцін.

Таксама 26 чэрвеня расейскае выданне «Вёрстка» са спасылкай на крыніцу ў лясніцтве паведаміла, што ў Беларусі пад Асіповічамі ўжо пачалі будаваць вайсковыя лагеры для размяшчэння байцоў ПВК Вагнэра.

Hавiны
Расейскія СМІ: Пад Асіповічамі пачалі будаваць лагеры для ПВК Вагнэра
2023.06.26 18:27

Марыя Міхалевіч belsat.eu

 

Стужка навінаў