Аляксандр Шакуцін зарабляе мільёны ў Еўропе ў абыход санкцыяў


Беларускі бізнесоўца, якога называюць кашальком Лукашэнкі, Аляксандр Шакуцін працягвае весці прыбытковы бізнес у Нямеччыне. І зарабляе грошы нягледзячы нават на санкцыі ЕЗ. Журналісты Беларускага расследавальнага цэнтру даведаліся, якім чынам алігарх абыходзіць санкцыі. Матэрыял створаны пры садзейнічанні «JournalismFund».

Бізнесовец Аляксандр Шакуцін.
Фота: belsat.eu

Беларускія журналісты-расследавальнікі выявілі, што ў Нямеччыне працуе фірма «SV MASCHINEN», якая належыць алігарху Аляксандру Шакуціну. Гэтай фірмай гаманец Лукашэнкі, які патрапіў пад санкцыі ЕЗ, кіруе праз літоўскую фірму і пастаўляе сельгастэхніку ва Усходнюю Еўропу. Бізнесоўца стварыў заблытаную структуру ўласнікаў, у якой у Нямеччыне не разабраліся.

Журналісты звярнуліся ў Міністэрства фінансаў Нямеччыны за афіцыйным каментаром і чакаюць на адказ.

Кветкавы бізнес

Вядома, што акрамя пастаўкі сельгастэхнікі з краінаў Захаду, Аляксадр Шакуцін мае кветкавы бізнес. Разам са сваёй другой жонкай 22-гадовай Марыя Сакіркінай Шакуцін валодае кампанія «Белтаможвілія». Кампанія займаецца рээкспартам кветак у Расею. У Беларусі кампанія, згодна з указам Аляксандра Лукашэнкі, вызваленая ад выплаты ПДВ. Паводле гэтага ўказу беларускія рээкспарцёры атрымалі магчымасць не выплачваць падаткі ў дзяржбюджэт і зарабляюць на гэтым звышпрыбыткі.

Выручка «Белтаможвіліі» за два гады склала $ 264 мільёны.

Аляксандр Лукашэнка ў гасцях у сваёй цешчы Алены Жалнаровіч з вялікай кампаніяй. Злева – направа: тагачасны намеснік старшыні Федэрацыі тэніса Сяргей Цяцерын (цяпер – старшыня), старэйшы сын кіраўніка Беларусі і яго памочнік па пытаннях нацыянальнай бяспекі Віктар Лукашэнка, дзяўчына, падобная на спявачку Алену Ланскую, Аляксандр Лукашэнка, Паліна Шуба, тагачасны кіраўнік Федэрацыі тэнісу Аляксандр Шакуцін (сёння – старшыня Рады дырэктараў кампаніі «Амкадор»). На пярэднім плане побач Аленай Жалнаровіч – лекар кіраўніка Беларусі Святлана Канашэнка. Фота з сямейнага альбому Алены Жалнаровіч у 2014 годзе апублікаваў «Tut.by»

Аляксандр Шакуцін таксама з’яўляецца ўласнікам холдынгу «Амкадор». Пры гэтым кампанія працуе са стратамі. Але кампенсуе гэтыя страты Шакуцін з дапамогай пазыкаў з дзяржаўнага бюджэту. Іх памер на канец 2021 году склаў каля $120 мільёнаў.

Паводле некаторых падлікаў, бізнес сям’і Шакуціных абыходзіцца беларускім падаткаплатнікам у $ 100 мільёнаў.

Hавiны
Украіна ўвяла санкцыі супраць Галіны Лукашэнкі, фізічных і юрыдычных асобаў Беларусі
2022.10.20 19:43

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў