«Белавія» анансавала палёты ў Шарм-эш-Шэйх з Гомля


Нацыянальная беларуская авіякампанія «Белавія» анансавала чартарныя рэйсы з Гомля на егіпецкі курорт Шарм-эш-Шэйх. Рэйс запусцяць у студзені 2024 года.

Самалёт «Boeing 737-800» у парку «Белавія».

Першы рэйс самалёта ў гэтым кірунку прызначаны на 21 студзеня. Рэйсы будуць выконвацца раз на 10 дзён. На гэты момант беларуская нацыянальная авіякампанія выконвае рэйсы на егіпецкія курорты (Хургада і Шарм-эш-Шэйх) толькі з Менску.

Таксама з 29 кастрычніка «Белавія» пачне лятаць з Гомля ў маскоўскі аэрапорт «Унукава». Рэйсы будуць выконвацца ў аўторкі, пятніцы і нядзелі.

Акрамя гэтага, беларуская авіякампанія з 29 кастрычніка будзе выконваць два дадатковыя рэйсы ў Шарджу і Дубай. Аднак пры гэтым будуць спынены палёты ў Абу-Дабі.

Аднак з 16 лістапада палёты чартараў у Марса-Алям прыпыняюцца, праінфармаваў турагентаў «АэраБелСэрвіс»:

«Са шкадаваннем паведамляем вам аб прыпыненні палётнай праграмы па маршруце Менск – Марса-Алям – Менск з 16 лістапада 2023 года. Прычына спынення праграмы – адмова запраўляць самалёты авіякампаніі «Белавія» ў аэрапорце Марса-Алям. Нягледзячы на ўсе намаганні авіякампаніі «Белавія», нашыя і нашых партнёраў, развязаць пытанне станоўча не ўдалося».

З якой прычыны ў мясцовым аэрапорце адмаўляюць запраўляць самалёты «Белавіі», не паведамляецца. Чартарная праграма з Менску ў Марса-Алям стартавала 16 кастрычніка.

Hавiны
Названа колькасць краінаў, у якія зараз лётае «Белавія»
2023.10.25 17:35

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў