Хроніка рэпрэсіяў у Беларусі за 26 ліпеня


«Белсат» распавядае пра рэпрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, што чыняцца супраць беларускага народу, за 26 ліпеня.

Мікола Папека ў судзе. У берасцейскім доме правасуддзя разглядаюць карагодную справу. 14 траўня 2021 года.
Фота: Белсат

Палітзняволенаму пчаляру-паэту Мікалаю Папеку з Пружанаў, асуджанаму да двух гадоў «хіміі» па «справе карагодаў», у пачатку красавіка ўзмацнілі пакаранне і перавялі з хіміі ў калонію.

У Баранавічах мужчыну, у якога на ўтрыманні дзіця з інваліднасцю і жонка з анкалогіяй, прысудзілі год «хатняй хіміі» за здзек са сцяга. Суд Баранавіцкага раёна і Баранавічаў вынес рашэнне па справе Віталя Галавача, якога абвінавачвалі ў здзяйсненні злачынства па арт. 370 «Здзек з дзяржаўных сімвалаў». Судовае пасяджэнне ўзначаліў Мікалай Кміта.

Хворую на анкалогію пенсіянерку Галіну Дзербыш, якую цяпер судзяць па «справе Аўтуховіча», учора змясцілі ў карцар тэрмінам на 7 сутак.

Hавiны
61-гадовую Галіну Дзербыш зноў змясцілі ў карцар
2022.07.26 22:03

Суд Барысаўскага раёна прызнаў інфармацыйную прадукцыю Facebook-старонкі барысаўскага сябра БСДП палітвязня Ігара Ледніка «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Леднік знаходзіцца за кратамі ўжо больш за тры месяцы — яго затрымалі ў межах арт. 367 КК «Паклёп у дачыненні да Лукашэнкі».

Шаснаццаты дзень «сухой галадоўкі» Мікалая Аўтуховіча. Ён упаў ад слабасці па дарозе ў суд, аднак суддзя адмовіўся выклікаць хуткую дапамогу.

Артыкулы
Мікалай Аўтуховіч упаў ад слабасці па дарозе ў суд
2022.07.26 20:43

Дзяржабвінаваўца Ірына Падкавырава запатрабавала для журналісткі Ірыны Слаўнікавай 4 гады пазбаўлення волі. Прысуд у справе, верагодна, агучаць 2 жніўня. Суд над Ірынай Слаўнікавай праходзіць у закрытым рэжыме ў Гомельскім абласным судзе і цягнецца больш за месяц. Узначальвае працэс Мікалай Доля, той самы суддзя, які вынес прысуд у «справе Ціханоўскага». Журналістку абвінавачваюць адразу паводле двух артыкулаў КК: арт. 342 («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх») і арт. 361-1 («Стварэнне экстрэмісцкага фармавання, або ўдзел у ім»).

На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікавалі закон «Аб змене Крымінальна-працэсуальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь». Паводле новага дакументу, следства і суд могуць весці завочна, калі абвінавачаны застаецца за мяжою і адмаўляецца прыязджаць у Беларусь. Таксама дакумент прадугледжвае канфіскацыю маёмасці. Першыя суды магчымыя ўжо на наступны дзень пасля афіцыйнай публікацыі – то бок, 27 ліпеня.

 

Hавiны
Апублікаваны закон аб завочным следстве і судах над тымі, хто з’ехаў з Беларусі
2022.07.26 14:25

СК перадаў крымінальную справу супраць рэдактара «Ежедневника» Сяргея Сацука ў пракуратуру для далейшага накіравання ў суд. Сацук быў затрыманы 8 снежня 2021 года, у яго прайшоў ператрус і адбыўся допыт у Следчым камітэце. Пасля допыту па старой справе паводле арт. 430 Крымінальнага кодэксу («Атрыманне хабару») яго ўзялі пад варту.

Hавiны
У Беларусі пачаліся першыя суды за «падрыхтоўку да ўдзелу ў вайне ва Украіне»
2022.07.26 12:16

Праваабаронцам стала вядома пра затрыманне жыхара Маладзечна Аляксандра Казакевіча. Прычыны затрымання пакуль невядомыя. 19 ліпеня Аляксандру прысудзілі паўтара года «хатняй хіміі» – суддзя Вольга Дубовік прызнала яго вінаватым паводле арт. 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады»). Казакевіча вызвалілі ў залі суда, ён правёў у зняволенні тры месяцы.

Жыхарка Светлагорскага раёна пайшла ў міліцыю падаваць заяву аб крадзяжы, не стрымалася і абразіла Лукашэнку.

Hавiны
Жанчына пайшла ў міліцыю падаваць заяву аб крадзяжы, а атрымала прысуд за абразу Лукашэнкі
2022.07.26 17:24

Марыя Мурашка belsat.eu

Стужка навінаў