Апублікаваны закон аб завочным следстве і судах над тымі, хто з’ехаў з Беларусі


Судзіць завочна могуць пачаць ужо заўтра, 27 ліпеня.

На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікавалі закон «Аб змене Крымінальна-працэсуальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь». Паводле новага дакументу, следства і суд могуць весці завочна, калі абвінавачаны застаецца за мяжою і адмаўляецца прыязджаць у Беларусь. Таксама дакумент прадугледжвае канфіскацыю маёмасці. Першыя суды магчымыя ўжо на наступны дзень пасля афіцыйнай публікацыі – то бок, 27 ліпеня.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: pravda.com.ua

Судзіць завочна змогуць паводле 48 артыкулаў, парушэнне якіх нібыта нясе пагрозу нацыянальнай бяспецы. Гэта, сярод іншага, прапаганда вайны, акт тэрарызму, злачынства супраць бяспекі чалавецтва, найміцтва, парушэнне законаў і звычаяў вайны, садзейнічанне і фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці і г. д.

Завочныя следства і суд пройдуць у тым выпадку, калі замежная дзяржава адмовіцца выдаць абвінавачанага, альбо калі цягам шасці месяцаў з моманту накіравання Генеральнай пракуратурай адпаведнага запыту не будзе атрыманая згода замежнай дзяржавы.

Як даведацца, што цябе завочна асудзілі? Заходзім на сайт органу крымінальнага пераследу (Следчы камітэт, Генеральная пракуратура, РАУС, РУУС) і шукаем інфармацыю аб спецыяльнай вытворчасці, а вынік глядзім на афіцыйных парталах судоў.

Чытайце таксама:

Каму пагражае завочнае пакаранне ў Беларусі, і ці атрымаецца «перасядзець» за мяжою?

«Мая краіна апускаецца на ўзровень тэрарыстаў». Юрыст НАУ пра завочныя суды над палітуцекачамі

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў