У Лідзе затрымалі 8 чалавек і прымусілі спаліць БЧБ сцяг. Хроніка рэпрэсіяў 26 траўня


Сілавікі працягваюць арышты і катаванні беларусаў, якія выступілі супраць існага рэжыму. У сваю чаргу суддзі выносяць абсурдныя палітычна матываваныя прысуд. «Белсат» сабраў вядомыя факты пераследу за 26 траўня.

Паліна Шарэнда-Панасюк падала афіцыйны зварот аб выхадзе з беларускага грамадзянства, бо яна больш не хоча мець нічога агульнага з акупацыйным рэжымам, што ўсталяваўся ў Беларусі. Пасля гэтага жанчыну этапавалі з калоніі № 24 для праходжання судова-псіхіятрычнай экспертызы. Цяпер месцазнаходжанне палітзняволенай невядомае.

Hавiны
Палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк адмаўляецца ад беларускага грамадзянства
2023.05.26 14:33

Вярхоўны Суд паведамляе, што апеляцыйным вызначэннем судовай калегіі крымінальных справаў прысуд Гарадзенскага абласнога суда ад 8 лютага 2023 года ў дачыненні Анджэя Пачобута пакінулі без змены, а апеляцыйныя скаргі – без задавальнення.

Журналіста і актывіста польскай меншасці Анджэя Пачобута асудзілі 8 лютага на 8 гадоў калоніі. Прысуд агучыў суддзя Гарадзенскага суда Дзмітрый Бубенчык. Сам суд быў закрытым – гэтага запатрабаваў пракурор.

Акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам у Беластоку.
Фота: Белсат

У Лідзе сілавікі схапілі адразу ж восем чалавек.«Пакаяннае» відэа з імі з’явілася ў праўладным тэлеграм-канале. Ім закідваюць удзел у чаце «Лида 97».

Сілавікі паведамляюць, што людзей схапілі паводле арт. 19.11 КаАП. На дваіх завялі крымінальныя справы за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года. Паведамляецца, што яны прымусілі людзей спаліць нацыянальны сцяг.

Сілавікі схапілі людзей і прымусілі іх спаліць сцяг.
Фота: Вясна / Telegram

У Барысаве быў затрымалі Аляксандр Ярмоленку. Праваабаронцам вядома, што супраць жыхара Барысава склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. Суд прызначыў яму штраф паводле арт. 24.3 КаАП («Непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі»). Падставай для абвінавачвання стала нібыта тое, што мужчына марудна адчыняў дзверы, калі міліцыянты патрабавалі іх адчыніць.

Прычына ўварвання супрацоўнікаў міліцыі – нібыта данос знаёмага за ўдзел у экстрэмісцкіх тэлеграм-каналах.

Праваабаронцы паведамляюць, што полацкага святара Аляксандра Шаўцова арыштавалі на 15 содняў. Святара асудзілі паводле арт. 19.11 КаАП («Распаўсюд »экстрэмісцкай« інфармацыйнай прадукцыі). Сілавікі нібыта выявілі, што святар рэпосціў матэрыялы сайту »Хартыя-97« у сацыяльнай сетцы «УКантакце».

Грэка-каталіцкі святар Аляксандр Шаўцоў (зверху), ксёндз Аляксандр Кулік (унізе злева), Вячаслаў Адамовіч

77-гадовую Галіну Захаркіну, кандыдатку архітэктуры і былую загадчыцу кафедры архітэктуры Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэту аштрафавалі на 2 960 рублёў (80 базавых велічыняў).

Выкладчыку кафедры гісторыі і турызму Сяргею Глазырыну і дацэнту кафедры гісторыі і турызму, кандыдату гістарычных навук Віктару Чэраўко прысудзілі 15 содняў адміністрацыйнага арышту.ё

Раней праваабаронцы паведамлялі пра масавыя арышты ў Полацкім дзяржаўным універсітэце. Сілавікі схапілі не менш за 15 чалавек.

У «Спіс экстрэмістаў», які складае МУС, дадалі яшчэ 68 прозвішчаў – цяпер у ім 2868 чалавек. У спісе цяпер сярод іншых, Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк, Яніна Сазановіч, Аляксандр Францкевіч, Дзмітрый Навоша. 

Віцебскаму арт-менеджару і музыку Уладзіміру Булаўскаму прысудзілі два гады калоніі агульнага рэжыму паводле арт. 342-2 КК («Неаднаразовае парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў»).

Уладзімір Булаўскі.
Фота: Беларуская Рада культуры/Telegram

Сілавікі затрымалі 31-гадовага таксіста Артура Башко напярэдадні сур’ёзнай аперацыі, якую яму павінны былі правесці. Маці мужчыны сілавікі сказалі, што сына забралі па «палітыцы», паведамляюць праваабаронцы.

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў