У Ізраілі і Францыі не сціхаюць пратэсты, Каліфорнія пад вадой. Галоўныя падзеі тыдня


Дэманстрацыі ў Ізраілі супраць зменаў судовай сістэмы, працяг пратэстаў у Францыі з-за пенсійнай рэформы, мусульманскае свята Рамадан у Саудаўскай Аравіі, паводка ў выніку дажджоў у Каліфорніі ды кранальныя здымкі з фронту ва Украіне. Сабралі галоўныя падзеі за апошні тыдзень у фотападборцы.

Ізраільцяне пратэстуюць супраць планаў урада прэм’ер-міністра Бэньяміна Нэтаньягу перагледзець судовую сістэму. Прыхільнікі судовай рэформы імкнуцца пазбавіць Вярхоўны суд краіны магчымасці адмяняць рашэнні заканадаўчай і выканаўчай галінаў улады. Тэль-Авіў, Ізраіль.
Фота: AP Photo / Oded Balilty / East News
Зорнае скопішча галактыкі Птушыная Дарога (Млечны Шлях) з акругі Бадунг (Badung) на інданезійскім курортным востраве Балі.
Фота: Dicky Bisinglasi / AFP / East News
Белая мядзведзіца стрэсвае лішнюю ваду пасля купання ў Нідэрландах.
Фота: Tazi Brown / Media Drum Images / East News
Пратэстуючы кідае бутэлькавае шкло ў будынак Цэнтральнага банку Лівана, падчас мітынгу супраць кіраўніка Цэнтрабанку Рыяда Салямэ (Riad Salameh), якога абвінавацілі ў карупцыі і паглыбленні фінансавага крызісу ў Бейруце, Ліван.
Фота: Hassan Ammar / AP Photo / East News
Дзяўчына цалуе свайго хлопца, вайскоўца Збройных сілаў Украіны, на вакзале ў Краматорску, Украіна.
Фота: Evgeniy Maloletka / AP Photo / East News
У Францыі не сціхаюць масавыя пратэсты супраць павышэння пенсійнага ўзросту з 62 да 64 гадоў. Адпаведны закон Эмануэль Макрон прыняў без галасавання ў Нацыянальнай асамблеі, пасля чаго пачалася агульнанацыянальная забастоўка, якая трывае ўжо дзясяты дзень. Дэманстранты намагаюцца адмены закону. Парыж, Францыя.
Фота: Gaizka Iroz / AFP / East News
Іракскія курды нясуць факелы падчас святкавання Наруза – фестывалю, які адзначае канец Старога і пачатак Новага года і адзначаецца ў дзень астранамічнага вясновага раўнадзенства, якое звычайна адбываецца 21 сакавіка. Святкаванне доўжыцца 13 дзён. Акрах (Aqrah), Ірак.
Фота: Alaa Al-Marjani / Reuters / Forum
Беразе ракі Ямуна (Yamuna), які пакрыты таксічнай пенай, выкліканай прамысловымі выкідамі напярэдадні Сусветнага дня вады ў Нью-Дэлі. Сусветны дзень водных рэсурсаў праводзіцца штогод 22 сакавіка як сродак засяроджвання ўвагі на важнасці прэснай вады і прапаганды ўстойлівага кіравання рэсурсамі прэснай вады. Нью-Дэлі, Індыя.
Фота: Kabir Jhangiani / NurPhoto / AFP / East News
Мусульманскія вернікі збіраюцца перад Каабай, святыняй ісламу, каб выканаць Магрыбскую малітву на заходзе сонца, каб адзначыць канец першага дня посту свята Рамадан, у Вялікай мячэці. Мекка (Mecca), Саудаўская Аравія.
Фота: Abdel Ghani Bashir / AFP / East News
Пікап едзе па затопленай дарозе ў Цэнтральнай даліне падчас паводкі з-за зімовых штормаў у акрузе Тулэйры (Tulare), штат Каліфорнія, ЗША.
Фота: Patrick T. Fallon / AFP / East News
Параненага ўкраінскага вайскоўца вывозяць з лініі фронту пад Бахмутам, Данецкая вобласць, Украіна.
Фота: Aris Messinis / AFP / East News
Актывісты ляжаць на сухой глебе падчас экалагічнай дэманстрацыі з заклікам да кліматычных дзеянняў ля вадасховішча Ля-Віннюэля (La Viñuela). У сувязі з высокімі тэмпературамі і малой колькасцю ападкаў на працягу апошніх некалькіх гадоў, Іспанія знаходзіцца ў перыядзе працяглай засухі. Малага, Іспанія.
Фота: Jorge Guerrero / AFP / East News
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі абдымаецца з ваеннаслужачай пасля сустрэчы з вайскоўцамі і ўручэння ўзнагарод недалёка ад Бахмута, Данецкая вобласць, Украіна.
Фота: Handout / Ukrainian Presidential Press Service / AFP / East News

Агата Квяткоўская belsat.eu

Стужка навінаў