Ліда рыхтуецца да «Дажынак»


У другой палове верасня ў Лідзе мае адбыцца традыцыйнае свята ўраджаю “Дажынкі”. На рыхтаванне гораду да фестывалю-кірмашу вылучылі Br 350 мільярдаў. Прыкладна траціна гэтых сродкаў – грошы прадпрыемстваў Гарадзеншчыны.

Паводле інфармацыі Гарадзенскага аблвыканкаму, над добраўпарадкаваннем Ліды працуюць больш як 60 будаўнічых арганізацыяў. Аднак мясцовыя жыхары сумняюцца, што да святкавання ўдасца зрабіць усё распачатае. Цяпер жа Ліда нагадвае вялікую будаўнічую пляцоўку.

Паводле плану, да “Дажынак” трэба завершыць будаўніцтва і рэканструкцыю 220 аб’ектаў, у тым ліку новы лядовы палац, стадыён з тэніснымі кортамі, футбольнае поле, чыгуначны вакзал. Акрамя таго, адрамантуюць фасады дамоў на цэнтральных вуліцах Ліды.

belsat.eu

Стужка навінаў