Услед за Лукашэнкам у Сочы паляцеў кіраўнік Памежнага камітэту


Лукашэнка і Лапо.
Фота: БелТА

Кіраўнік Дзяржаўнага пагранкамітэту Беларусі генерал-лейтэнант Анатоль Лапо камандзіраваны ў расейскі Сочы. Адпаведнае распараджэнне № 252р ад 24 верасня прэм’ер-міністра Рамана Галоўчанкі ўнесенае ў Нацыянальны рэестр прававых актаў.

Мэта візіту кіраўніка Памежнага камітэту ў Сочы пакуль невядомая.

Hавiны
Лукашэнка паляцеў у Сочы ў дом адпачынку, які ён выкарыстоўвае як сваю рэзідэнцыю
2021.09.24 19:29

Напярэдадні расейскае інфармацыйнае агенцтва РИА Новости са спасылкай на ўласную крыніцу паведаміла, што Аляксандр Лукашэнка 24 верасня прыляцеў у Сочы з прыватным візітам.

Паводле гэтай інфармацыі, ён «прыляцеў адпачыць у дом адпачынку, які ён выкарыстоўвае як сваю рэзідэнцыю». Афіцыйна візіт не пацверджаны.

Між тым з падачы Уладзіміра Пуціна на Савеце бяспекі Расеі абмяркоўвалася Беларусь у кантэксце «Саюзнай дзяржавы».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў