Міжнародную федэрацыю хакею ўзначаліў не беларус, а француз. А беларускую федэрацыю ніхто пакуль не ўзначаліў


Люк Тардзіф.
Фота: insidethegames.biz

Прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі хакею (IIHF) выбралі прэзідэнта Федэрацыі хакею Францыі Люка Тардзіфа. За яго аддалі 67 галасоў са 106. Пра гэта паведамляе выданне Insidethegames.biz.

Тардзіф зойме пасаду Рэнэ Фазэзя, які нядаўна прызнаў, што найвялікшай памылкай у ягонай кар’еры былі абдымкі з Аляксандрам Лукашэнкам. Тардзіфу раней таксама даводзілася кантактаваць з беларускім бокам, але не абдымацца, а прасіць прабачэння за тое, што ў 2017 годзе беларускіх хакеістаў 20 хвілін даглядалі на парыжскім вакзале.

Hавiны
«Важнае пасланне» ад Фазэля: абдымкі з Лукашэнкам былі «найвялікшай памылкай у кар’еры»
2021.09.21 11:29

На пасаду прэзідэнта IIHF прэтэндаваў таксама беларус Сяргей Ганчароў – намеснік старшыні Федэрацыі хакею Беларусі. Сёння мелі выбраць новага старшыню і гэтай федэрацыі, але паведамленняў пра вынікі пакуль няма.

А выбіраць новага старшыню ФХРБ давялося праз тое, што IIHF дыскваліфікавала на 5 гадоў цяпер ужо былога старшыню ФХРБ Дзмітрыя Баскава за пагрозы спартоўцам і палітычны ціск (доказаў удзелу Баскава ў забойстве Рамана Бандарэнкі не знайшлі, але яго ўдзел не выключаюць).

Hавiны
Былы кіраўнік Федэрацыі хакею Дзмітрый Баскаў прызначаны сенатарам
2021.09.14 14:45

МГ belsat.eu

Стужка навінаў