У Віцебскай вобласці жанчына памерла ад укусаў вос


У Талачынскім раёне Віцебскай вобласці жанчына пенсійнага ўзросту памерла ад укусаў вос, паведамляе Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь.

Аса
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Аса.
Фота: Skyler Ewing / Pexels.com

Здарэнне адбылося ў жніўні. У вечаровы час жанчына працавала на прысядзібным участку, калі на яе нечакана напалі восы і некалькі з іх укусілі яе ў розныя часткі цела. Жанчына адчула сябе кепска, забегла ў дом і распавяла мужу пра тое, што здарылася. Пасля гэтага яна страціла прытомнасць, і, нягледзячы на спробы мужчыны прывесці яе ў пачуцці, памерла да прыезду хуткай дапамогі. Паводле сужэнца, раней у жанчыны назіралася алергічная рэакцыя на ўкусы казурак.

Экспертыза вызначыла, што пенсіянерка памерла ад анафілактычнага шоку як рэакцыі на яд асы.

Аб’ектыў
Мошкі атакавалі поўдзень Беларусі
2023.05.15 23:09

Таксама ў жніўні сёлета рой шэршняў атакаваў двух мужчын на возеры Белае каля турбазы «Верасы» у Віцебскім раёне. Адзін з пацярпелых быў без прытомнасці. Абодвух атрымалася ўратаваць.

Укусы пчол, вось і шэршняў могуць прывесці да смерці, асабліва калі раней у чалавека назіраліся алергічныя рэакцыі на ўкусы казурак, папярэджваюць судовыя эксперты. Алергія можа праяўляцца прыпухласцю і свербам у месцах укусаў, можа быць ацёк твару, праблемы з дыханнем. У такіх выпадках вельмі важная своечасовая дапамога, пажадана мець пад рукой адмысловыя антыгістамінныя прэпараты. Асабліва небяспечныя ўкусы ў галаву і шыю.

Разбор
«Яны забралі ў нас лес». Чым небяспечныя кляшчы ў Беларусі і як ад іх ратавацца?
2023.05.20 14:00

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў