Вайсковы мяцеж у Расеі і разбуральны тарнада ў ЗША. Галоўныя падзеі ў здымках


Ад вайсковага мяцяжу ПВК Вагнэра ў Расеі і тарнада ў Місісіпі да выбуху газу ў Парыжы і святкавання летняга сонцастаяння – мы сабралі галоўныя здымкі ў штотыднёвай фотападборцы.

Другі год запар перасыхае возера ў сяле Скшатуш (Skrzatusz), Польшча.
Фота: Przemek Swiderski / Reporter / East News
Мужчына трымае на руках свайго козліка, прабіраючыся праз паводку ў Рангіі, Індыя.
Фота: Biju BORO / AFP / East News
Сабака сядзіць перад зруйнаваным домам пасля тарнада, які пранёсся па невялікім мястэчку Луін (Louin), штат Місісіпі, ЗША.
Фота: Rogelio V. Solis / AP Photo / East News
Мужчына размаўляе з байцамі прыватнай вайсковай кампаніі Вагнэра, якія дыслакуюцца на вуліцы ля штабу Паўднёвай вайсковай акругі ў Растове-на-Доне. Увечары 23 чэрвеня Яўгеній Прыгожын абвінаваціў расейскае войска ў ракетным удары па лагеры баевікоў і абвесціў вайну Міністэрству абароны Расеі. Содні працягваўся вайсковы мяцеж ПВК Вагнэра, за які, паводле кіраўніка групы Вагнэра, яны паспелі ўзяць пад кантроль Растоў-на-Доне і Варонеж, але калі дайшлі да Маскоўскай вобласці, Прыгожын развярнуў наймітаў і, як заявіў, вярнуўся «ў палявыя лагеры». Растоў-на-Доне, Расея. 24 чэрвеня 2023 года.
Фота: Stringer / Reuters / Forum
Балійцы суправаджаюць 22-метровую пахавальную вежу, у якой нясуць цела памерлага караля Дэнпасара IX падчас каралеўскай цырымоніі крэмацыі. Для жыхароў крэмацыя мае вялікае значэнне, бо азначае вызваленне душы ад фізічнага цела, што дазваляе пераўвасабляцца. Балі, Інданезія.
Фота: Johannes P. Christo / Anadolu Agency / abacapress.com / East News
Мужчына сядзіць на каменным уступе «Язык троля» ў нарвежскім павет Вэстлян (Vestland). Скалісты выступ на гары Шэгедал (Skjeggedal) размешчаны недалёка ад гораду Одда, узвышаецца над возерам на вышыні 700 метраў. Вэстлян, Нарвегія.
Фота: Sergei Gapon / Anadolu Agency / abacapress.com / East News
Людзі адзначаюць Дзень летняга сонцастаяння, калі назіраецца самы доўгі дзень і самая кароткая ноч, ля старажытнага помніку Стоўнгэндж (Stonehenge) у Вялікай Брытаніі.
Фота: Daniel Leal / AFP / East News
Украінскія вайскоўцы страляюць з рэактыўнай сістэмы залпавага агню БМ-21 «Град» па расейскіх пазіцыях на перадавой ля Бахмуту ў Данецкай вобласці, Украіна.
Фота: Genya Savilov / AFP / East News
Наведнікі фестывалю адпачываюць ля інсталяцыі «Carhenge», створанай андэграўндным мастаком Джо Рашам у вёсцы Пілтан (Pilton) у графстве Самэрсэт (Somerset), Вялікая Брытанія.
Фота: Oli Scarff / AFP / East News
Пажарныя працуюць на месцы выбуху ў Парыжы. Паводле папярэдніх звестак, адбылася ўцечка газу ў адным з жылых дамоў, у выніку чаго больш за 40 чалавек атрымалі раненні. Парыж, Францыя.
Фота: E Thepault / BSPP / AP / East News
Хлопчык шукае другасную сыравіну для продажу на сметніку ў горадзе Басра (Al Baṣrah), Ірак.
Фота: Hussein Faleh / AFP / East News

Агата Квяткоўская belsat.eu

Стужка навінаў