Даверлівая жанчына аддала махлярам больш за мільён рублёў


Махляры падманам завалодалі грашыма жыхаркі сталіцы. Жанчына аддала больш за мільён рублёў, паведамляе Следчы камітэт.

Беларускія рублі. Менск, Беларусь. 27 красавіка 2021 года.
Фота: Белсат

Паводле следства, 5 траўня 58-гадовай жыхарцы сталіцы патэлефанаваў праз мэсэнджар невядомы, які назваў сябе працаўніком Следчага камітэту. Мужчына распавёў, што нібыта хтось спрабуе аформіць крэдыт на імя жанчыны. Фальшывы следчы заявіў, што ёй неабходна як мага хутчэй скасаваць заяўку на крэдыт, а грашы на банкаўскіх картах варта застрахаваць.

У выніку жыхарка сталіцы перавяла на рахункі ашуканцаў усе свае ашчаджэнні, а таксама сродкі кампаніі, якой яна кіруе. Зламыснікі атрымалі больш за 1 250 000 рублёў.

Следчыя распачалі крымінальную справу.

Агляд
Ад званкоў да пасылак: топ-5 відаў махлярства, ці Як не трапіць на вуду ашуканцаў
2023.04.29 14:06

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў