Івонка Сурвіла павіншавала беларусаў з Днём Волі


Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвіла павіншавала беларусаў са 105-й гадавінай абвяшчэння БНР.

Старшыня Рады БНР у выгнанні Івонка Сурвіла. Кадр з відэазвароту / Рада БНР / radabnr.org

У звароце да беларусаў з нагоды 105 гадавіны абвяшчэнне БНР, старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвіла заклікала дэманстраваць свету, што Аляксандр Лукашэнка не прадстаўляе беларускі народ.

Івонка Сурвіла распавяла, што надалей мэтай беларускага народу з’яўляецца змаганне ўсімі сіламі, каб абараніць і вызваліць сваю краіну самазванца і ад ягоных расейскіх патронаў, якія яшчэ ўсё пагражаюць зноў паняволіць наш край.

«Хацела б, каб кожны з нас задумаўся, што асабіста ён ці яна можа зрабіць, каб прыцягнуць увагу вольнага свету на Беларусь. У цяперашні час гэта надзвычай важна, з улікам таго, якую ганьбу наклікаў на Беларусь дыктатар Лукашэнка сваім саўдзелам у расейскай агрэсіі супраць Украіны. Пакуль свет захапляецца адвагай украінцаў і абураецца злачынствамі Пуціна і расейскай арміі, беларусы павінны як наймацней словам і справай дэманстраваць свету, што яны на баку сілаў дабра і што Лукашэнка не прадстаўляе наш народ. Не дай Бог, каб нехта прыдумаў аддаць Беларусь крываваму тырану ўзамен за мір ва Украіне», – заявіла Івонка Сурвіла.

Палітык заклікала беларусаў абʼяднацца, каб разам перанесці выпрабаванні і вызваліць сваю дзяржаву, зрабіць яе вольнай і незалежнай.

ВІДЭА
Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў з нагоды Дня Волі
2023.03.25 11:18

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў