Еўразвяз узгадніў дзясяты пакет сакнцыяў супраць Расеі


Краіны Еўрапейскага звязу ўзгаднілі чарговы пакет санкцыяў супраць Расеі. Ён ужо дзясяты па ліку. Аб гэтым паведаміў у сваім Twitter журналіст Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк. Інфармацыю пацвердзіла прадстаўніцтва Швецыі ў Еўразвязе.

Паведамленні аб узгадненні санкцыяў супраць Расеі зʼявіліся ў першыя хвіліны 25 лютага.

«Нарэшце (!) дамоўленасці аб новым пакеце санкцый ЕЗ у дачыненні да Расеі. 10-ы ад пачатку ўварвання ва Украіну роўна год таму», – напісаў Рыкард Юзьвяк.

У сваю чаргу прадстаўніцтва Швецыі ў Еўразвязе паведаміла, што амбасадары краінаў ЕЗ змаглі дасягнуць кансэнсусу.

It’s one year since Russia’s brutal and illegal invasion of Ukraine.

«Сумеснымі намаганнямі дзяржавы-члены ЕЗ увялі самыя магутныя і шырокія санкцыі за ўсю гісторыю, каб дапамагчы Украіне перамагчы ў вайне. ЕЗ застаецца адзіным цэлым з Украінай і ўкраінскім народам. Мы будзем працягваць падтрымліваць Украіну столькі, колькі спатрэбіцца», – гаворыцца ў каментары прадстаўніцтва Швецыі.

Сярод санкцыяў новага пакету – больш жорсткія абмежаванні на экспарт у адносінах да тавараў падвойнага прызначэння і тэхналогіяў і адрасныя абмежавальныя меры ў дачыненні да фізічных асоб і юрыдычных асоб РФ. Апроч таго, у пакеце – меры супраць расейскай дэзынфармацыі.

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў