Невядомы падарваў гранату на вечарынцы расейскіх журналістаў у Рызе


23 снежня на вечарынцы Расійскай службы BBC у Рызе журналістам кінулі пад ногі навучальную гранату. Пра гэта паведаміў выданню «Новая газета Европа» адзін з удзельнікаў падзеяў.

Здымае мае ілюстрацыйны характар. Бар «ČĒ».
Фота: SPOTTEDBYLOCALS

Імпрэза праходзіла ў рыжскім бары «Čē». Каля 23-й гадзіны ў бары, акрамя журналістаў, амаль не засталося наведнікаў. У гэты час дзверы адчыніліся, унутр зазірнуў мужчына і кінуў пад ногі журналістам, якія стаялі ў зале, навучальную гранату РГД-5.

Яна падарвалася і аглушыла некалькіх асобаў.

Людзі, якія выбеглі за нападнікам, паведамілі, што той уцёк на чорнай BMW. Журналісты зафіксавалі нумар машыны.

Цяпер на месцы працуюць паліцыянты. Журналісты думаюць, што напад звязаны з іхнай прафесійнай дзейнасцю. Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелых няма.

СП, belsat.eu

Стужка навінаў