Расейскі губернатар апублікаваў малюнак у падтрымку Украіны. І хутка выдаліў


Губернатар Забайкальскага краю Расеі на сваёй старонцы ў сацсетцы «ВКонтакте» запосціў малюнак, які польскі часопіс Wprost надрукаваў на вокладцы каляднага нумара. Ілюстрацыя прысвечаная Раству ва Украіне падчас вайны. Праз некалькі гадзінаў публікацыя была выдаленая, заўважыла выданне Chita.Ru.

Скрыншот публікацыі губернатара Забайкалья Аляксандра Восіпава.
Фота: Chita.Ru

Губернатар Забайкальскага краю Расеі Аляксандр Восіпаў у сваім акаўнце ў сацсетцы «ВКонтакте» запосціў малюнак у падтрымку Украіны. Ён напісаў, што «карціна дакладна адлюстроўвае тое, як сёння мусіць адчуваць кожны з нас: за адным агульным сталом, і мы мусім быць усе гэтак жа звязаныя».

Праз некалькі гадзінаў Восіпаў выдаліў публікацыю і растлумачыў, што ён не ведаў, адкуль малюнак і чаму прысвечаны.

Вокладка каляднага нумара польскага часопісу Wprost.
Фота: e-kiosk.pl

Гэтую ілюстрацыю польскі часопіс Wprost надрукаваў на вокладцы каляднага нумара на знак салідарнасці з украінскімі вайскоўцамі і іхнымі сем’ямі.

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў