У Беларусі заблакавалі сайт выдання «CityDog»


Пры спробе адкрыць сайт CityDog.іo з Беларусі чытачы бачаць надпіс аб блакаванні інтэрнэт-рэсурсу паводле рашэння Міністэрства інфармацыі Беларусі, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Скрыншот сайту «CityDog» з навіной аб блакаванні

Рэдакцыя «CityDog» піша ў сваім тэлеграм-канале, што яшчэ ў аўторак, 23 жніўня, пачалі прыходзіць паведамленні ад чытачоў, што ў некаторых мабільных аператараў сайт перастаў адкрывацца. Раніцай 24 жніўня зрабілася зразумела, што сайт не адкрываецца ўжо ўва ўсіх мабільных аператараў.

«На гэты момант мы не атрымлівалі ніякіх апавяшчэнняў ад дзяржорганаў аб прычыне блакавання», – зазначае рэдакцыя «CityDog» і падкрэслівае, што чытаць нават заблакаваны сайт у любым выпадку бяспечна, і гэта не будзе мець ніякіх прававых наступстваў.

Каб зайсці на сайт «CityDog» з Беларусі, трэба скарыстацца VPN. За мяжою выданне адкрываецца без праблемаў.

Hавiны
Мінінфарм заблакаваў сайт газеты «Народная воля»
2022.08.15 19:40

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў