У Беларусі змянілі правілы ўлучэння ацяплення: чакаць давядзецца меней


Цяпло ў жылыя дамы будуць даваць, калі тэмпература паветра пратрымаецца ніжэй за 8 градусаў цягам трох содняў. Дасюль даводзілася чакаць пяць дзён. Правілы змянілі пастановаю ўрада, дакумент апублікавалі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Батарея, отопление, коммунальные услуги, коммуналка
Рукі на батарэі ў доме. Менск, Беларусь. 2 снежня 2021 года.
Фота: Белсат

Цяпер цяпло ў дзіцячыя дашкольныя ўстановы, школы, спецыялізаваныя спартовыя ўстановы, лякарні і паліклінікі, сацыяльныя аб’екты, музеі, архівы, бібліятэкі, гатэлі будуць даваць, калі тэмпература паветра пратрымаецца ніжэй за 10 градусаў цягам трох содняў запар. Раней трэба было чакаць 5 дзён.

Таксама з 5 да 3 содняў скарочаны тэрмін чакання для ўлучэння ацяплення ў жылых дамах, інтэрнатах, ВНУ, каледжах і лазнях. Праўда, для гэтага тэмпература мусіць быць ніжэй за +8.

Што датычыць астатніх аб’ектаў – грамадскіх і адміністратыўных будынкаў, прадпрыемстваў, – то тут без зменаў: іх падлучаюць у апошнюю чаргу «пасля ўзгаднення з арганізацыяй, што забяспечвае энергіяй».

Цяперашні ацяпляльны сезон пачаўся ў Беларусі 6 кастрычніка.

Hавiны
У Менскай вобласці распачынаецца ацяпляльны сезон
2023.10.07 22:26

Сцяпан Кубік belsat.eu

Стужка навінаў