Кітай вядзе перамовы з Расеяй наконт беспілотнікаў


Пекін і Масква могуць весці перамовы пра ўдарныя беспілотнікі. Паводле выдання «Der Spiegel», Расея хоча набыць каля 100 ударных беспілотнікаў, дастаўка можа адбыцца ўжо ў красавіку.

Уладзімір Пуцін і Сі Цзінь Пін падчас Параду Перамогі ў Маскве. 9 траўня 2015 года. Крыніца: Kremlin.ru

Яшчэ на Мюнхенскай канферэнцыі аб бяспецы 18–19 лютага прадстаўнікі ЗША абвінавацілі Кітай у тым, што Пекін разглядае магчымасць продажу Расеі зброі. У Пекіне аспрэчваюць гэта, кажучы, што гэта дэзынфармацыя.

Журналісты выдання «Der Spiegel» сцвярджаюць, што насамрэч перамовы аб продажы лятальнай зброі адбываюцца. Цяпер Пекін і Масква дамаўляюцца пра серыйную вытворчасць беспілотнікаў-камікадзэ для Расеі. Кітайская кампанія «Bingo» пагадзілася вырабіць і выпрабаваць 100 прататыпаў беспілотнікаў ZT-180. Пасля гэтага зброю перададуць да красавіка сёлета ў Расею. На наступным этапе «Bingo» можа дастаўляць кампаненты ў Расею, дзе самастойна змогуць рабіць каля 100 беспілотнікаў за месяц.

Эксперты мяркуюць, што ZT-180 здольны несці боегалоўку вагой ад 35 да 50 кілаграмаў, а канструкцыя апарата можа быць падобная да іранскага беспілотніка-камікадзэ «Shaheed 136».

Паводле «Der Spigel», кампаніі, падкантрольныя Народна-вызваленчай арміі Кітаю, планавалі даставіць запасныя часткі для расейскіх знішчальнікаў СУ-27 ды іншых мадэляў.

Hавiны
Кітай выказаў сваю пазіцыю аб палітычным залагоджванні крызісу ва Украіне
2023.02.24 08:24

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў