Марыну Адамовіч арыштавалі на 15 содняў


Жонку экс-кандыдата на прэзідэнта Міколы Статкевіча Марыну Адамовіч пакаралі 15 соднямі арышту, паведамляюць праваабаронцы «Вясны».

Марина Адамович, жена Николая Статкевича
Марына Адамовіч, жонка палітыка Міколы Статкевіча. Менск, Беларусь. 26 студзеня 2021 года.
Фота: Белсат

Марыну Адамовіч затрымалі 23 студзеня падчас рэйду супрацоўнікаў КДБ. Паводле праваабаронцаў, 24 студзеня над ёю адбыўся суд паводле артыкулу 19.1 КаАП РБ («Дробнае хуліганства»). Суд Заводскага раёну Менску прызначыў ёй 15 содняў арышту.

На думку кіраўніка «BYSOL» Андрэя Стрыжака, шматлікая затрыманні 23 студзеня звязаныя з тым, што сілавікі спрабуюць знайсці сярод былых палітвязняў і чальцоў сем’яў палітвязняў тых, хто атрымліваў дапамогу ад іншых беларусаў.

Палітзняволены Мікола Статкевіч быў затрыманы 31 траўня 2020 года ў Менску. 14 снежня 2021 года суд пакараў яго 14 гадамі пазбаўлення волі ва ўмовах асаблівага рэжыму за нібыта «арганізацыю масавых закалотаў».

Hавiны
«ByPol»: Супраць Статкевіча распачнуць новую крымінальную справу
2024.01.10 08:31

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў