Літоўскія мытнікі разрэзалі аўтамабіль беларуса, каб дастаць кантрабанду


Мытнікі дарожнага паста «Райгардас» спынілі аўтамабіль з Беларусі, у якім было схавана 453 пачкі кантрабандных цыгарэтаў. Корпус аўта быў літаральна нашпігаваны ўпакоўкамі, таму машыну разрэзалі.

Аўтамабіль з цыгарэтамі, парэзаны на літоўскай мяжы.
Фота: lrmuitine.lt

Беларус заявіў, што нічога забароненага або тавараў, якія абкладаюцца падаткам, не вязе.

«Кантрабандавыя цыгарэты былі выяўленыя падчас мытнага надгляду ў розных месцах аўтамабіля: пад пярэднімі і заднімі крыламі, на пярэдніх ліхтарах і на парогах. Выяўленне спецыяльна абсталяваных схованак у завадскіх паражнінах аўтамабіля прымусіла мытнікаў ужыць і больш сур’ёзныя інструменты. Пасля разразання крылаў і парогаў аўтамабіля ў адной з паражнінаў было выяўлена 453 пачкі цыгарэтаў “NZ”, “Minsk” і “Queen Menthol”», – піша літоўская мытня.

Цыгарэты і аўтамабіль затрымалі, а на мужчыну склалі пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні. Яму пагражае штраф, канфіскацыя кантрабанды і аўтамабіля.

Hавiны
Літоўская памежная служба за мінулы год канфіскавала 4,3 млн кантрабандных пачкаў цыгарэтаў
2023.01.11 19:01

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў