Ад «ЧВК Редан» да Групы Вагнэра. Што смяшыла беларусаў у 2023 годзе


Можа, 2023 год і не прынёс беларусам шмат падставаў для радасці, але смяяцца людзі не забывалі. Успамінаем, якія былі нагоды і якія жарты прыдумляліся.

Жарты беларусаў часта пра не самыя вясёлыя падзеі. Атрымліваецца, радасць, як у «Гаральда, які хавае боль». Крыніца: wikipedia.org

У пачатку сакавіка Беларусь і суседнія краіны скаланулі навіны пра «ЧВК Редан» – нібыта небяспечнае аб’яднанне падлеткаў. Тады сілавікі зладзілі масавыя затрыманні, з бацькамі ладзілі гутаркі ў школах. Вядома, у сеціве на гэта не змаглі не адрэагаваць.

Напрыклад, жартавалі, што «ПВК Редан» мацнейшы за лукашэнкаўскіх сілавікоў і разам са «змагарамі».

Павук – сімвал «ПВК Редан». Крыніца: Спадар Джыпсінкоў / Twitter

Падхапілі гэта не толькі ў Twitter, але і ў тэлеграм-каналах. Напрыклад, сатырычны паблік «Советская Белоруссия» пісаў: «Павел Латушка не зняпраўдзіў і не пацвердзіў, што ён духоўны натхняльнік ПВК “Редан”». Іншы паблік «Ха-Ха, я тут жыву» напісаў такую жартаўлівую навіну:

«Арганізацыя ПВК “Редан” ўзяла адказнасць за атаку на вайсковы самалёт А-50. Са словаў падлеткаў, яны абяцалі біць кожнага прыезджага».

А 3 траўня здарылася атака беспілотнікаў на Крэмль.

Успомнілі чуткі пра тое, што Пуцін у паездках не карыстаецца прыбіральняю. Крыніца: Грустный Коленька / Twitter

З гэтай нагоды згадалі мэм 2022 года з Лукашэнкам і чатырма пазіцыямі:

Жарт пра атаку на Крэмль. Крыніца: Міхась Ільін / Twitter

Шмат жартавалі ў 2023 годзе з дэпутата Алега Гайдукевіча. Сярод іншага, ён прыцягвае ўвагу гамафобкаю пазіцыяй, якую вельмі экспрэсіўна выказвае пры нагодзе і без яе. А журналіст Kyky.org Глеб Сямёнаў прыйшоў на марш падтрымання правоў ЛГБТ у Варшаве з плакатам «Свабоду Алегу Гайдукевічу».

Глеб Сямёнаў на маршы. Крыніца: reform.by

І ці то дэпутат здабыў унутраную свабоду, ці то нешта пайшло не так, але пазней у ягоным тэлеграм-канале зʼявілася фота чэлеса. Журналісты заўважылі на руцэ ў кадры такую ж радзімку, як у Гайдукевіча. І тут панесліся жарты: «Нарэшце ўбачылі члена партыі».

Не абышла тэмы і «Советская Белоруссия».

Жарт пасля канфузу Гайдукевіча. Крыніца: «Советская Белоруссия» / Telegram

Лета ў Беларусі было асабліва неспакойнае праз Групу Вагнэра, што пасля няўдалага бунту ў Расеі перамясцілася пад Асіповічы. Таму, калі разбіўся самалёт з Яўгеніем Прыгожыным, беларускі Twitter вельмі жыва далучыўся да абмеркавання.

Рэакцыя на здарэнне з самалётам Прыгожына. Крыніца: Спадар Джыпсінкоў / Twitter
Існуе версія, што Прыгожын не загінуў. Крыніца: Андрэй Стрыжак / Twitter

Беларускі інтэрнэт не шкадуе нікога, таму абʼектам кпінаў стаўся і Валерый Цапкала. Праз тое, што падаў у суд на Еўрапейскую камісію.

Палітык абвінаваціў Еўракамісію ў тым, што тая працуе на карысць Лукашэнкі. Крыніца: Жартуем жарты і ніякага суецыду / Twitter

Пакеплівалі і з аналітыка Сяргея Чалага, калі ён падзяліўся прома новага шоу, дзе ў кадры быццам гутарыць сам з сабою.

Кадр з застаўкі шоу Чалага. Крыніца: Міхась Ільін / Twitter

Трэндам сёлета было выкарыстанне штучнага інтэлекту, каб перакладаць відэа на іншыя мовы. З гэтага адразу нарабілі мэмаў. Напрыклад, «інфаказачка» Вольга Бондарава, вядомая варожасцю да ўсяго беларускага і польскага, загаварыла па-польску:

«Dzień dobry, przyjaciele, z wami Olya Bondareva!»

Па-англійску загучаў легендарны мэм пра чырвоны кандзібобер.

«Will Ibrahim inform you about something?», – пытаецца дама ў кандзібоберы.

Часам беларуская рэальнасць выглядае як адзін вялікі мэм, таму нічога выдумляць не трэба. Напрыклад, пасмяшыла і беларусаў, і суседзяў навіна пра чарговае папаўненне спісу экстрэмісцкіх фармаванняў.

Навіна пра «Жопу с усами». Крыніца: «Белсат»
Рэакцыя суседзяў на беларускія навіны. Крыніца: @flysmikoyo / Twitter

Прыкметнаю падзеяй стаўся выхад серыялу «Слова пацана. Кроў на асфальце» пра моладзевыя банды Казані. Жартаваць асабліва ніхто не збіраўся, пакуль з рэцэнзіяй на назву не ўварваўся ў інфапрастору намеснік міністра ўнутраных справаў і камандуючы ўнутранымі войскамі Беларусі Мікалай Карпянкоў.

«Што такое “пацан”? Гэта тэрмін крымінальна -… габрэйскага асяроддзя. “Поц” – гэта “маленькі чэлес”. Маленькі чэлес у маленькага хлопчыка. І вось уяўляеце – “слова пісюна”», – выдаў Карпянкоў.

Рэакцыя не прымусіла сябе чакаць.

Рэкцыя на словы Карпянкова. Крыніца: Генитальный экстремист из ЧВК «Гачимучи» / Twitter
На фота Карпянкоў у 2020 годзе разбівае дзверы кавярні. Крыніца: Міхась Ільін / Twitter

Вядома, беларусы падрыхтаваліся і да Новага года.

Мост, які абваліўся на Нямізе ў 2022 годзе. Крыніца: Міхась Ільін / Twitter

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў