Улады ліквідуюць слонімскі дзіцячы хоспіс


У абласным судзе Горадні пройдзе суд па ліквідацыі слонімскай грамадскай дабрачыннай арганізацыі «Дзіцячы хоспіс. Паліятыўная дапамога дзецям», якая працавала з 2007 года.

Слонімскі дзіцячы хоспіс.
Фота: drive2.ru

Паседжанне адбудзецца 27 кастрычніка, паведамляе тэлеграм-канал «Право имеют».

Пазоўнікам у гэтай справе выступае Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гарадзенскага аблвыканкаму. Весці працэс будзе суддзя Жанна Краўчанка.

У арганізацыі працавала 11 чалавек. Хоспіс дапамагаў сем’ям з хворымі дзецьмі, якія мелі дыягназ ДЦП і анкалогія, праводзіў мерапрыемствы для сем’яў, якія мелі ў гэтым патрэбу, а таксама дарыў падарункі дзецям. Усё гэта, як адзначаецца, рабілася на добраахвотныя ахвяраванні.

Нагадаем, што з паслявыбарчага перыяду 2020 года да ліпеня 2023-га лукашэнкаўскія ўлады ліквідавалі больш за 1370 арганізацыяў. Сярод іх нямала тых, якія дапамагалі розным катэгорыям насельніцтва, у тым ліку дзецям. Гэтак, у жніўні 2021 года быў ліквідаваны дзіцячы хоспіс у Горадні, у студзені 2022 года – Віцебскі дзіцячы хоспіс, заснаваны ў 2000 годзе.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў