Украінцаў заклікалі быць асцярожнымі ў Дзень Незалежнасці


Ва Украіне 24 жніўня існуе пагроза ракетных удараў і правакацыяў з боку Расеі. Пра гэта паведаміў прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення выведкі Андрэй Юсаў.

Рыхтаванне да Дня Незалежнасці Украіны. На Хрэшчатык звозяць знішчаную вайсковую тэхніку Расеі. Кіеў, Украіна. 20 жніўня 2022 года.
Фота: Міра Ляселішская / Белсат

«Ёсць падвышаная пагроза ракетных удараў і іншых правакацыяў, як унутры краіны, так і звонку. Расея і пуцінскі рэжым атакавалі незалежнасць Украіны і незалежную Украіну. Яны сапраўды памяшаныя на датах і сімвалах, таму цалкам лагічна было б перастрахавацца і быць гатовымі да таго, што і Дзень Незалежнасці будзе атакаваны», – сказаў ён.

Паводле яго, ЗСУ гатовыя да нападу, хоць у РФ застаецца вялікая колькасць ракетаў. Акрамя таго, украінцам нагадалі, што паветраная трывога – гэта сур’ёзны сігнал, асабліва 23 і 24 жніўня.

Таксама на 24 жніўня прыпадае паўгоддзе з пачатку поўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны. За гэты час войскі РФ здолелі захапіць толькі адзін украінскі абласны цэнтр – Херсон.

Hавiны
Галоўнакамандуючы ЗСУ паведаміў колькасць загінулых украінскіх вайскоўцаў
2022.08.22 19:37

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў