Галоўнакамандуючы ЗСУ паведаміў колькасць загінулых украінскіх вайскоўцаў


У ходзе вайны з Расеяй загінулі каля 9 тысяч украінскіх вайскоўцаў, паведаміў галоўнакамандуючы Узброеных сіл Украіны Валерый Залужны 22 жніўня на форуме «Абаронцы. Пераклічка».

Валерый Залужны /
Фота: Міністэрства абароны Украіны

«У гэтай вайне бяруць удзел не толькі вайскоўцы і не толькі тыя, хто ўзяў у рукі зброю. Нашыя маленькія дзеткі, якія зусім ні ў чым не вінаватыя, акрамя таго, што яны нарадзіліся менавіта тут і менавіта ў гэты час. Яны сапраўды нічога не разумеюць, што адбываецца, але адназначна маюць патрэбу ў абароне і каля Салядара, Бахмута, Вялікай Навасёлкі, так і тут, таму што іх бацька пайшоў на фронт. І, магчыма, уваходзіць у тыя амаль 9 тыс. герояў, якія загінулі», – сказаў Валерый Залужны.

Улады Украіны не агучваюць дакладных дадзеных адносна страт сярод украінскіх вайскоўцаў у вайне.

Гэта першая афіцыйная заява прадстаўніка ЗСУ аб стратах. У чэрвені лічбу ў 10 тысяч загінулых называў дарадца кіраўніка Офісу прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч.

Раней прэзідэнт Уладзімір Зяленскі казаў, што кожны дзень на развязанай Расеяй вайне ва Украіне гіне 60-100 украінскіх вайскоўцаў, яшчэ 500 – атрымліваюць ранення. У сярэдзіне красавіка прэзідэнт паведамляў пра гібель 2,5–3 тысяч вайскоўцаў Збройных сілаў. Параненых на той момант было каля 10 тысячаў.

Управа вярхоўнага камісара ААН у справе правоў чалавека (OHCHR) станам на 8 жніўня заяўляла пра 5401 пацверджаны выпадак гібелі цывільных асобаў ва Украіне.

Аналітыка
Колькі мірных жыхароў загінула ва Украіне з пачатку вайны?
2022.08.16 08:30

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў