Падмялі пад «Таполю». Мінабароны Беларусі распавяло пра «суботнік» на месцы, дзе некалі была ядравая зброя


Вайскоўцы распачалі «сезонныя работы ў добраўпарадкаванні аб’ектаў, дзе раней базаваліся падраздзяленні ракетных войскаў стратэгічнага прызначэння». У паведамленні Мінабароны адзначаецца, што на гэтых пазіцыях некалі стаяў ракетны комплекс «Таполя».

Ракетны комплекс «Таполя-М».
Фота: Гагарин Центр: техношкола / Facebook

Асабовы склад займаецца «добраўпарадкаваннем тэрыторыі пасля зімовага перыяду», а таксама ладзіць «іншыя мерапрыемствы, накіраваныя на падтрыманне інфраструктуры ў належным стане».

«Раней баявыя стартавыя пазіцыі выкарыстоўваліся для размяшчэння рухомага грунтавога ракетнага комплексу «Таполя», – паведамляе міністэрства абароны.

На відэа, якое распаўсюдзіла ведамства, неназваны вайсковец у балаклаве заявіў:

«Што да магчымасці выкарыстання аб’ектаў стратэгічнага прызначэння, якія захаваліся ў спадчыну з часоў Савецкага Саюзу, можна з упэўненасцю сказаць, што пры неабходнасці яны аператыўна могуць быць падрыхтаваныя да ўжывання».

Дзе менавіта трывае «суботнік», не ўдакладняецца. Аднак на відэа паказалі табліцу «Здесь с 1961 по 1994 гг. несли боевое дежурство 56-й ракетный полк и 1692 ремонтно-техническая база РВСН». Вядома, што гэты полк знаходзіўся ля вёскі Шарашова пад Пружанамі. Тры гады таму праект «Meridian28» паказаў, у якім стане цяпер гэты аб’ект.

Аб’ект у Пружанскім раёне, дзе за савецкім часам базавалася ядравая зброя.
Фота: «Meridian28» / meridian28.com
Аб’ект у Пружанскім раёне, дзе за савецкім часам базавалася ядравая зброя.
Фота: «Meridian28» / meridian28.com

«Таполя» – грунтавы комплекс стратэгічнага прызначэння з міжкантынентальнымі балістычнымі ракетамі.

Hавiны
«Вялікая сямёрка» назвала непрымальнымі заявы Расеі аб размяшчэнні ядравай зброі ў Беларусі
2023.04.18 09:13

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў