На Гомельшчыне з’явіўся новы вайсковы лагер


Пад Буда-Кашалёвам (Гомельская вобласць) разбіты новы лагер вайскоўцаў, меркавана расейскіх. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Беларускі Гаюн».

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: МП / Белсат

Паводле яго, 22 красавіка каля вёскі Бронніца з’явіўся новы палявы лагер, як мяркуецца, Збройных сілаў РФ.

У полі непадалёк вёскі заўважылі каля 7 КамАЗаў, палявую кухню і радыёлакацыйную прыладу. Усе машыны без нумарных знакаў.

Hавiны
Украінская выведка: Расея рыхтуецца да маштабнага наступу
2022.04.23 12:32

Раней украінская выведка паведамляла, што ўсе расейскія батальённа-тактычныя групы, якія да гэтага часу былі сканцэнтраваныя на тэрыторыі Беларусі каля паўночных межаў Украіны, цяпер перакідваюцца на ўсход краіны.

Пры гэтым Расея цяпер на ўсіх кірунках спрабуе вызначыць найбольш уразлівыя месцы Збройных сілаў Украіны для таго, каб пачаць шырокамаштабны наступ і замацаваць свой поспех, у першую чаргу ў Данецкім аперацыйным раёне.

ПС belsat.eu

Стужка навінаў