У маці актывіста Андрэя Шарэнды, які быў вымушаны пакінуць Беларусь, адбыўся ператрус


Сілавікі ў Берасці прыходзяць з ператрусамі да сваякоў тых, хто быў вымушаны пакінуць Беларусь праз крымінальны пераслед.

Ужо вядома пра некалькі такіх выпадкаў, да семʼяў палітычных з’яўляюцца з аглядамі і ператрусамі. Так, 22 сакавіка прадстаўнікі Ленінскага РАУС прыйшлі да маці Андрэя Шарэнды, які цяер за мяжой. Ягоная жонка, палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк, адбывае тэрмін у гомельскай калоніі.

«Нагодай для правядзення ператрусу сталі крымінальныя справы, заведзеныя супраць мяне, нібыта вобшук мог дапамагчы высветліць маё месцазнаходжанне. Па выніках вобшуку нічога канфіскавана не было.

Разглядаю гэтую дзейнасць карнікаў як спробу чарговага маральнага ціску на мяне праз маіх родных. Некалькі месяцаў таму на мяне быў заведзены шэраг новых крымінальных справаў. Таксама не так даўно стала вядома, што на маю жонку Паліну распачалі новую крымінальную справу паводле арт. 411, паводле якой яе могуць трымаць за кратамі бясконца доўга ў самых жорсткіх умовах», – сказаў у размове з «Белсатам» Андрэй Шарэнда.

Супраць Андрэя Шарэнды летась распачалі дзве крымінальныя справы: паводле арт. 361 КК («Заклікі да дзеянняў, якія наносяць шкоду нацыянальнай бяспецы») і паводле арт. 368 КК («Абраза прэзідэнта»). Актывіста ўзялі пад хатні арышт. 28 чэрвеня 2021 года ў судзе Маскоўскага раёну Берасця павінен быў распачацца над ім працэс, але Андрэй з дзецьмі пакінуў Беларусь.

Hавiны
Цэлы год у палоне: роўна год таму маці дваіх дзяцей Паліну Шарэнду-Панасюк выкралі з дому
2022.01.03 15:11

АЛ belsat.eu

Стужка навінаў