Літва абвінавачвае беларускіх памежнікаў у парушэнні сваёй дзяржаўнай мяжы


Літоўская служба аховы дзяржаўнай мяжы заявіла пра парушэнне мяжы беларускімі памежнікамі, якое адбылося ў Ігналінскім раёне ў панядзелак 22 студзеня. Літва сцвярджае, што трое ўзброеных беларускіх афіцэраў зайшлі на яе тэрыторыю на два з паловаю метры.

Літва абвінавачвае беларускіх памежнікаў у парушэнні дзяржаўнай мяжы.
Фота: vsat.lrv.lt

У панядзелак працаўнікі памежнай заставы «Pūškos» Віленскага памежнага атраду праз сістэму відэаназірання зафіксавалі трох узброеных сілавікоў, якія рухаліся з беларускага боку. Яны ішлі па сваёй тэрыторыі ўздоўж мяжы па снезе каля вёскі Вайцішкі Ігналінскага раёну. Потым падышлі да занесеных снегам патрульных масткоў. Пасля некаторых ваганняў яны пайшлі ў абыход масткоў, павярнулі налева і перайшлі лінію мяжы.

Калі беларускія памежнікі дайшлі да плота, усталяванага на літоўскім баку, то павярнулі назад. Усе іхныя дзеянні адсочваліся і кантраляваліся літоўскімі памежнікамі, гатовымі да рэагавання.

Літоўская служба аховы мяжы вядзе збор матэрыялаў і вырашае пытанне аб дасудовым расследаванні. Камандзір Віленскага памежнага атраду паведаміў пра інцыдэнт беларускаму боку.

Hавiны
Эстонія пабудуе на ўсходняй мяжы лінію абароны з 600 бункераў
2024.01.19 19:59

Міністры абароны краінаў Балтыі на сустрэчы ў Рызе 19 студзеня дамовіліся пабудаваць на ўсходніх межах Эстоніі, Літвы і Латвіі абарончы пояс, які будзе складацца з бетонных бункераў.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў