22 верасня праспект Незалежнасці ў Менску стане роварным


Тыдзень мабільнасці ў беларускай сталіцы пройдзе за адзін дзень.

Роўна праз тыдзень у Менску ў межах Еўрапейскага тыдня мабільнасці адбудзецца шэраг імпрэзаў для раварыстаў і не толькі.

Пачынаючы з 16:00, вуліца Леніна на ўчастку ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Кірава стане пешаходнай. Тут адбудуцца канцэрт з удзелам гуртоў NAVI, :B:N:, «Радыёхваля», выступіць пластычны тэатр «ІнЖэст», а таксама экстрэмалы на роварах і роліках.

А 20-ай пачнецца шоў-конкурс святлівых ровараў «Веласіпедыст, дай агню!», а каля 21-ай удзельнікі свята адправяцца на велашпацыр па праспекце Незалежнасці. Менгарвыканкам папярэджвае пра абавязковую наяўнасць ліхтарыкаў у кожнага ўдзельніка калоны.

У найбліжэйшую суботу, 17 верасня, раварысты змогуць стаць удзельнікамі новага гарадскога марафону даўжынёй у 42 км уздоўж водна-зялёнага дыяметра, які арганізуе Гарадскі ляснічы.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў