Мінабароны Беларусі: Пад Баранавічамі разбіўся гелікоптар


У Баранавіцкім раёне 22 чэрвеня разбіўся вайсковы гелікоптар. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве абароны Беларусі.

Падзенне гелікоптару пад Баранавічамі.
Фота: МотолькоПомоги / Telegram

Інцыдэнт здарыўся каля 13:30.

«Здзейсніў жорсткую пасадку гелікоптар Мі-24. Чальцы экіпажу гелікоптару атрымалі цялесныя пашкоджанні, разбурэнняў і пацярпелых на зямлі няма», – заявілі ў ведамстве.

Прычыны здарэння высвятляюцца.

«МотолькоПомоги» адзначае, што гелікоптар упаў каля трасы М1 паміж Івацэвічамі і Баранавічамі. 

Ці ўпаў беларускі, або расейскі гелікоптар, не ўдакладняецца.

Абноўлена
У Баранавічах упаў вайсковы самалёт. Два пілоты загінулі
2021.05.19 13:53

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў