Нацыянальная опера Украіны аднавіла працу пасля перапынку


Пасля працяглай паўзы з-за вайны Нацыянальная опера Украіны аднавіла сваю працу. З канца траўня спектаклі будуць толькі дзённыя (пачатак у 14:00) і ў выходныя дні. Таксама будзе абмежавана колькасць гледачоў у зале – усяго 300 гледачоў. Кіраўніцтва оперы прыняло рашэнне адмовіцца ад расейскіх творцаў у рэпертуары.

Оперны спявак і масоўка падчас адной са сцэн оперы «Севільскі цырульнік». Кіеў, Украіна. 21 траўня 2022 года.
Фота: Алесь Усцінаў / Белсат.

Распачалі новы «ваенны» сезон легендарнай операй Расіні – «Севільскі цырульнік». Таксама ў выпадку паветранай трывогі кіраўніцтва ўстановы падрыхтавала сховішча ў памяшканні гардэроба, размешчанага паверхам ніжэй пад фае партэра.

Міністр культуры Украіны Аляксандр Ткачэнка выступае з уступным словам перад прэм’ерай «Севільскі цырульнік». Кіеў, Украіна. 21 траўня 2022 года.
Фота: Алесь Усцінаў / Белсат

На прэм’еры прысутнічаў міністр культуры Украіны Аляксандр Ткачэнка.

«Мы працягваем жыць і верым, што мастацтва дапаможа пераадолець народу цяжкасці», – кажа міністр.

Аднак дзеяч заявіў, што ва ўкраінскіх тэатрах больш не будуць выконваць творы расейскіх аўтараў. А таксама паведаміў, што ў Польшчы ў знак салідарнасці таксама адмовіліся ад расейскіх твораў.

Наталля Мікалаішын, заслужаная артыстка Украіны. Яна выконвае галоўную ролю ў оперы «Наталка Палтаўка», прэм’ера якога пройдзе ўслед за прэм’ерай «Севільскага цырульніка». Кіеў, Украіна. 21 траўня 2022 года.
Фота: Алесь Усцінаў / Белсат

Салістка Наталля Мікалаішын кажа, што была неверагодна ўсцешана адкрыццём оперы.

«Толькі прапанавалі вярнуцца і мы абрадаваліся! Гэта як адраджэнне. Мы намагаемся вярнуцца да жыцця і аднавіць планы не будучыні. Мы дапамагаем жыхарам Кіеву і гасцям гораду, каб падтрымліваць ім духоўна і даць веру ў будучыню» – распавяла салістка.

Выканаўца дадала, што пад час рэпетыцый часам раздаваліся сігналы трывогі, якія моцна бянтэжылі, з якімі артыстам немагчыма змірыцца. Аднак жанчына адзначыла, што спадзяецца на хуткую развязку вайны.

Сяргей Магера, народны артыст Украіны. У оперы ён выконвае ролю Дона Базіліо. Кіеў, Украіна. 21 траўня 2022 года.
Фота: Алесь Усцінаў / Белсат

Саліст Сяргей Магера адзначыў, што нягледзячы на вяртанне ў Кіеў не адчувае там сябе ў бяспецы.

«Я выехаў 24-га лютага ў Белагародку. Нядаўна вярнуўся, але настрой пахмурны. Мы яшчэ не маем спакойнага жыцця. Няма бяспекі і невядома, як можа павесці арда бліжэйшым часам», – кажа саліст.

Артыст адзначае, што дагэтуль многія людзі не хацелі вяртацца ў горад, бо не было культурнага жыцця. Аднак адкрыццё оперы дапаможа шмат каму перагледзець сваё стаўленне і павернуцца дадому.

Оперны спявак і масоўка падчас адной са сцэн оперы «Севільскі цырульнік» ў Нацыянальным акадэмічным тэатру оперы і балета Украіны. Кіеў, Украіна. 21 траўня 2022 года. Фота: Алесь Усцінаў / Белсат
Нацыянальная опера Украіны, касцюмы, выступленне, сцэна, культура, тэатр, Украіна, акторы, акцёры, спектакль, зала, канцэрт, Кіеў, Украіна, музыка, творчасць
У цэнтры кадра – Аляксандр Кірэяў, які выконвае галоўную ролю ў оперы «Севільскі цырульнік» ў Нацыянальным акадэмічным тэатру оперы і балета Украіны. Кіеў, Украіна. 21 траўня 2022 года. Фота: Алесь Усцінаў / Белсат
Аляксандр Кірэяў, Нацыянальная опера Украіны, касцюмы, выступленне, сцэна, культура, тэатр, Украіна, акторы, акцёры, спектакль, зала, канцэрт, Кіеў, Украіна, музыка, творчасць
У цэнтры кадра – Вольга Фамічова, якая выконвае ролю Разіны ў оперы «Севільскі цырульнік» ў Нацыянальным акадэмічным тэатру оперы і балета Украіны. Кіеў, Украіна. 21 траўня 2022 года. Фота: Алесь Усцінаў / Белсат
Вольга Фамічова, Нацыянальная опера Украіны, касцюмы, выступленне, сцэна, культура, тэатр, Украіна, акторы, акцёры, спектакль, зала, канцэрт, Кіеў, Украіна, музыка, творчасць
Віяланчэлістка грае ў Нацыянальным акадэмічным тэатру оперы і балета Украіны. Кіеў, Украіна. 21 траўня 2022 года. Фота: Алесь Усцінаў / Белсат
Нацыянальная опера Украіны, касцюмы, выступленне, сцэна, культура, музычны інструмент, музыкі, віяланчэль, тэатр, Украіна, акторы, акцёры, спектакль, зала, канцэрт, Кіеў, Украіна, музыка, творчасць
Музыкі граюць ў ў Нацыянальным акадэмічным тэатру оперы і балета Украіны. Кіеў, Украіна. 21 траўня 2022 года. Фота: Алесь Усцінаў / Белсат
Нацыянальная опера Украіны, скрыпка, скрыпачка, музычны інструмент, музыкі, касцюмы, выступленне, сцэна, культура, тэатр, Украіна, акторы, акцёры, спектакль, зала, канцэрт, Кіеў, Украіна, музыка, творчасць
Гледачы перад прэм’ерай оперы «Севільскі цырульнік» ў Нацыянальным акадэмічным тэатру оперы і балета Украіны. Кіеў, Украіна. 21 траўня 2022 года. Фота: Алесь Усцінаў / Белсат
Нацыянальная опера Украіны, касцюмы, выступленне, сцэна, культура, тэатр, Украіна, акторы, акцёры, спектакль, зала, канцэрт, Кіеў, Украіна, музыка, творчасць
Ваенныя ў глядзельнай зале ў дзень прэм’еры оперы «Севільскі цырульнік» ў Нацыянальным акадэмічным тэатру оперы і балета Украіны. Кіеў, Украіна. 21 траўня 2022 года. Фота: Алесь Усцінаў / Белсат
Нацыянальная опера Украіны, касцюмы, выступленне, сцэна, культура, тэатр, жаўнеры, салдаты, украінскія вайскоўцы, Украіна, акторы, акцёры, спектакль, зала, канцэрт, Кіеў, Украіна, музыка, творчасць
Рэквізіт за кулісамі галоўнай сцэны опернага тэатру. Кіеў, Украіна. 21 траўня 2022 года. Фота: Алесь Усцінаў / Белсат
Нацыянальная опера Украіны, касцюмы, выступленне, сцэна, культура, тэатр, Украіна, акторы, акцёры, спектакль, зала, канцэрт, Кіеў, Украіна, музыка, творчасць
Галоўныя героі оперы «Севільскі цырульнік» на сцэне падчас прэм’еры. Кіеў, Украіна. 21 траўня 2022 года. Фота: Алесь Усцінаў / Белсат
Нацыянальная опера Украіны, касцюмы, выступленне, сцэна, культура, тэатр, Украіна, акторы, акцёры, спектакль, зала, канцэрт, Кіеў, Украіна, музыка, творчасць

Таксама выканаўцы нацыянальнай оперы ўдзельнічалі ў дабрачынных канцэртах у падтрымку Украіны па ўсім свеце. Апроч таго, Мінкульт Украіны заяўляе, што неўзабаве на сцэну павернецца і балет. Пастановы адновяцца прыкладна з 10 чэрвеня.

Раман Лугоўскі belsat.eu

Стужка навінаў