Беларусаў будуць актыўна завабліваць у Афрыку


Міністр замежных справаў Сяргей Алейнік у эфіры тэлеканалу СТВ расказаў пра турыстычную прывабнасць афрыканскага кантыненту для Беларусі.

Турыст.
Фота: pixabay.com

«Гэта вельмі перспектыўны кірунак, і з шэрагам афрыканскіх краінаў у нас нават падпісаныя міжурадавыя пагадненні аб супрацы ў галіне турызму, – сказаў Сяргей Алейнік. – Гэта тая сфера, якую мы будзем развіваць і культываваць, прычым у абодвух кірунках».

Паводле чыноўніка, з міністрам замежных справаў Егіпту абмяркоўвалася пытанне пра павелічэнне колькасці рэйсаў, каб большая колькасць грамадзянаў абедзвюх краінаў магла падарожнічаць.

Сяргей Алейнік падкрэсліў, што Афрыка дынамічна развіваецца і ёсць шмат цікавых месцаў для наведвання:

«Я думаю, з шмат якімі афрыканскімі краінамі ў нас вельмі добрыя перспектывы менавіта ў развіцці сферы турызму».

Нагадаем: на мінулым тыдні Сяргей Алейнік наведаў Уганду, дзе браў удзел у саміце Руху недалучэння. Як паведамляюць праўладныя СМІ, там міністр сустрэўся з прадстаўнікамі Эрытрэі, Мазамбіку, Экватарыяльнай Гвінеі, Зімбабвэ.

Інфаграфіка
Куды можна паехаць без візы з беларускім пашпартам? Мапа
2024.01.18 11:31

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў