У Маскве Красную плошчу памалявалі ў колеры сцяга Украіны (фотафакт)


Спалучэнне жоўтага і блакітнага колераў неўзабаве стане самым папулярным у расейскай сталіцы.

У Маскве пасля арышту чатырох вышыннікаў, якія размалявалі зорку ў жоўта-блакітныя барвы на 76- метровай вышыні сталінскага гмаху, далей з’яўляюцца знакі падтрымання Украіны. Неўзабаве пафарбавалі колерамі ўкраінскага сцяга цэлую вежу электралініі.

Пасля гэтага ў Маскве мінакі заўважылі, што брук на Краснай плошчы размаляваны ў колеры нацыянальнага ўкраінскага сцяга. Паводле інфармацыі радыё “Эхо Москвы” на плошчы праходзіла рэпетыцыя фестывалю “Спаская вежа”. Жоўтую паласу нанеслі для разметкі ў дапамогу ўдзельнікам імпрэзы. Блакітную паласу сапраўды нехта дамаляваў. Расейскія ўлады пакуль не камэнтуюць гэтае здарэнне.

«Заўтра арыштуюць», – жартуюць інтэрнаўты з расейскага прэм’ера Дзмітрыя Мядзведзева ў жоўта-блакітнай вопратцы.

459229

«Следчы камітэт узбудзіць справу супраць Госпада Бога, які ў жніўні афарбоўвае палі ў колеры сцяга Украіны», – можна прачытаць заўвагі карыстальнікаў у інтэрнэце.

149956

МЯ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары