Міліцыянту, які ўдарыў журналіста, Лукашэнка даў ордэн


Ігар Яўсееў адзначыўся падчас разгону «маўклівых пратэстаў» і «Плошчы-2010». Кіраўнік краіны ўручыў герою ордэн «За службу Радзіме».

Да чэрвеня 2012 года Ігар Яўсееў узначальваў міліцыю грамадскай бяспекі Менгарвыканкаму, каардынаваў разгоны «маўклівых пратэстаў», быў адным з каардынатараў разгону Плошчы 19 снежня 2010 г.

Незалежныя журналісты добра ведаюць Яўсеева ў твар. Менавіта ён збіў фатографа Уладзя Грыдзіна 20 снежня 2012 г. Яўсееў ударыў фатографа нагой, паваліўшы ў снег. Гэты момант зафіксавалі на камеру калегі журналіста.

Яўсееў за сваю стараннасць атрымаў значнае павышэнне — цяпер уладальнік ордэну «За службу Радзіме» узначальвае ўпраўленне ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкаму, стаў генэрал-маёрам і трапіў у спіс неўязных у краіны Эўразьвязу.

Zrzut ekranu 2014-08-5 o 17.12.19

Адзначыўся Ігар Яўсееў і ў 2011 годзе, падчас брутальнага падаўлення акцый «маўклівых пратэстаў» у Менску. На відэа Радыё Свабода зафіксаваны момант, калі Ігар Яўсееў удзельнічае ў жорсткім затрыманні сям’і з маленькім дзіцём. На відэа чуваць, як герой-міліцыянт дае дае інструкцыі сваім падначаленым: «Что вы еблом щёлкаете? Выдавливаем…».

{movie}«Что вы еблом щёлкаете? Выдавливаем…»|right|17791{/movie}

ЮВ, паводле svaboda.org

Глядзі таксама
Каментары