У Брытаніі створаць дзяржаўны банк спермы для лесбіянак


Нацыянальная служба аховы здароўя Вялікай Брытаніі мае намер стварыць першы ў краіне банк спермы для лесбіянак і адзінокіх жанчын, які будзе фінансавацца з бюджэту краіны, піша «The Daily Mail».

Адкрыццё банка запланавана на кастрычнік. Кошт зачацця дзіцяці без удзелу мужчыны складзе 300 фунтаў (каля $500), што будзе ўдвая танней, чым у прыватнай клініцы.

Жанчынам будзе дадзена магчымасць выбраць біялагічнага бацьку для дзіцяці зыходзячы з цэлага шэрагу параметраў: раса, рост, прафесія і нават хобі. Пасля гэтага будучую маці накіруюць у клініку для правядзення працэдуры штучнага апладнення.

Скарыстацца паслугай змогуць і гетэрасексуальныя пары, але праект арыентаваны ў першую чаргу на тых, хто жадае зачаць дзіця, не ўступаючы ў адносіны з мужчынам.

ЮВ, паводле «The Daily Mail»

Стужка навінаў