Арыштавалі актывіста, які вывесіў бел-чыровна-белы сцяг у Дзяржынску


Актывіста Іллю Дабратвора затрымалі сёння на судзе над праваабаронцам Андрэем Бандарэнкам.

Шматдзетнага бацьку Іллю Дабратвора абвінавацілі ў лаянцы і пакаралі 14-дзённым арыштам. Пра гэта «Нашай Ніве» паведаміў кіраўнік ініцыятывы «Альтэрнатыва» Алег Корбан.

Ён лічыць, што сапраўднаю прычынай затрымання ягонага паплечніка Іллі Дабратвора была акцыя, праведзеная актывістамі ініцыятывы ў Дзяржынску 26 ліпеня. Яны вывесілі побач з гарвыканкамам бел-чырвона-белы сцяг, а па горадзе расклеілі плакаты з надпісамі «За незалежную Беларусь!» і «Беларусь – не Расея». Акцыя была прымеркавана да Дня незалежнасці, які дэмакратычная супольнасць адзначае 27 ліпеня ў гонар прыняцця Дэкларацыі аб незалежнасці Беларусі.

Летась Ілля Дабратвор правёў 5 дзён за кратамі за бел-чырвона-белы сцяг, з якім прыйшоў у метро.

Днямі за малітву з беларускім нацыянальным сцягам пакаралі актывіста прадпрымальніцкага руху Алеся Макаева.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў