Экалагічная катастрофа? На Данбасе гарыць хімзавод


Над заводам «Стырол» у Горлаўцы на Данбасе з’явіліся густыя слупы дыму. Тэрарысты пры ўваходзе ў горад украінскіх вайскоўцаў пагражалі падарваць завод. Гэта магло б прывесці да «трагедыі кантынентальнага маштабу», падкрэсліў міністр абароны Украіны Валерый Гелятэй.

{movie}Дым над Горлаўкаю|right|17695{/movie}

Аўтары відэа, якім удалося зняць дым над «Стыролам», сцвярджаюць, што ў Горлаўцы ніхто не паведаміў грамадзянам, што адбываецца. «Сістэмы абвяшчэння грамадзянаў няма», – адзначыў адзін з аўтараў.

{movie}Дым над хімзаводам у Горлаўцы|right|17696{/movie}

Напярэдадні бізнесмен Дзмітрый Фірташ, якому належыць Горлаўскі хімічны канцэрн «Стырол», паспяшаўся супакоіць жыхароў гораду і ўсяго Данбасу ў сувязі з замінаваннем заводу тэрарыстамі. Паводле Фірташа, экалагічнай катастрофы чакаць не выпадае з прычыны таго, што ўвесь аміяк вывезлі з прадпрыемства больш за два месяцы таму.

МЯ, belsat.eu, паводле mignews.com.ua

Стужка навінаў