Святлана Ціханоўская сустрэлася з былым прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам


Сустрэча адбылася ў Канадзе на Міжнародным форуме бяспекі.

Сустрэча Святланы Ціханоўскай з былым прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам.
Фота: poroshenko/Twitter

Пра сустрэчу са Святланаю Ціханоўскаю былы прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка паведаміў у сваім Twitter:

«Важная сустрэча з лідаркаю беларускай апазіцыі Святланаю Ціханоўскаю. Мы скаардынавалі супольныя захады для супрацьдзеяння расейскім захопнікам і выкарыстання імі тэрыторыі Беларусі ды яе інфраструктуры для нападаў на Украіну».

Сустрэча Святланы Ціханоўскай з былым прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам.
Фота: poroshenko/Twitter

Раней, у пачатку верасня, Святлана Ціханоўская сустрэлася з пазаштатным дарадцам Офісу прэзідэнта Украіны Аляксеем Арэстовічам у Вільні.

Аднак сам прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі дасюль афіцыйна не сустрэўся з Ціханоўскай. Іхная неафіцыйная і адзіная сустрэча адбылася ў Вільні ў ліпені 2021 года.

Hавiны
«Дзейнічаць неадкладна». Ціханоўская ў Канадзе заклікала выключыць Лукашэнку з «ураўнення»
2022.11.20 18:09

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў