Палітвязень Арцём Лябедзька назваў незразумелым выстаўленае абвінавачванне


Сын палітыка Анатоля Лябедзькі падчас судовага працэсу заявіў, што не разумее сутнасці выстаўленага абвінавачвання. Пры гэтым палітычны вязень пагадзіўся адказваць на пытанні пракурора, перадае БелТА.

Арцём Лябедзька ў Менскім гарадскім судзе. 21 жніўня 2023 года.
Фота: Максім Гучак / БелТА

Арцёма Лябедзьку вінавацяць паводле артыкулу аб фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фармавання. У матэрыялах справы пазначана, што фігурант нібыта пераводзіў грошы тром арганізацыям са свайго банкаўскага рахунку і з дапамогаю мабільнай праграмы. Акрамя таго, як сцвярджае следства, былі плацяжы праз нутраную сістэму Facebook.

Палітычны вязень заявіў, што сутнасці абвінавачвання не разумее, аднак не адмовіўся адказваць на пытанні пракурора.

Працэс вядзе суддзя Яўген Пісарэвіч.

Арцёма Лябедзьку затрымалі ў сакавіку. Двойчы яму прызначылі 15 содняў арышту, а пасля выставілі абвінавачванне паводле крымінальнага артыкулу.

Праваабаронцы прызналі мужчыну палітзняволеным.

Hавiны
У Менску пачалі судзіць сына палітыка Анатоля Лябедзькі
2023.08.21 11:56

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў