У Расеі будуць прызываць у армію з 18 да 30 гадоў


Камітэт абароны расейскай Дзярждумы перад другім чытаннем зацвердзіў папраўкі ў законапраект аб падвышэнні прызыўнога ўзросту, паведамляе ТАСС. У выніку прызываць на тэрміновую службу ў армію ў Расеі плануюць з 18 да 30 гадоў.

Расейская армія.
Фота: hromadske.radio

Раней планавалася, што падвысяць не толькі верхнюю, але і ніжнюю мяжу прызыўнога ўзросту і будуць прызываць у армію не з 18, а з 21 года. Аднак цяпер ад падвышэння ніжняй мяжы адмовіліся, бо нібыта самі прызыўнікі былі супраць.

«Галоўная папраўка, што верхняя мяжа – гэта 30 гадоў, а ніжнюю мяжу вырашана пакінуць 18 гадоў, таму што вельмі шмат хлопцаў хочуць пайсці і служыць менавіта ў 18 гадоў», – цытуе ТАСС старшыню камітэту абароны Андрэя Картаполава.

Новаўвядзенні не павінны закрануць бліжэйшы восеньскі прызыў у РФ.

Разбор
Як не трапіць у войска? У Беларусі з’явіліся падпольныя службы дапамогі прызыўнікам
2023.05.19 09:00

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў