У Берасці памёр першы трэнер беларускага гандбольнага клубу імя Мяшкова


Уладзіміру Саўко было 60 гадоў, яго не стала 21 сакавіка.

Уладзімір Саўко.
Фота: БГК ім.А.Мяшкова

У апошнія гады трэнер працаваў з моладдзю і толькі нядаўна са сваімі выхаванцамі 2006-2007 гадоў нараджэння выйграў Алімпійскія дні моладзі.

«Толькі ўчора Уладзімір Пятровіч правёў трэнаванне, развітаўся з гульцамі да заўтра, і немагчыма паверыць, што больш мы яго ніколі не ўбачым», – распавёў «Белсату» адзін з калегаў Саўко.

Саўко быў выхаванцам Анатоля Мяшкова, імем якога быў названы найлепшы ў Беларусі мужчынскі гандбольны клуб. Выступаў на пазіцыі брамніка, стаў адным з першых беларускіх легіянераў, з’ехаўшы выступаць у Польшчы. Потым Саўко вярнуўся ў Беларусі, і стаў першым галоўным трэнерам БГК імя Мяшкова, выйграў з камандай першыя медалі, прабіваў дарогу ў еўракубкі.

Уладзіміра Саўко любілі гульцы, заўзятары, журналісты, гэта быў вельмі адкрыты чалавек і сапраўдны прафесіянал.

АЛ belsat.eu

Стужка навінаў