Канцэрт Барыса Маісеева на «Славянскім базары» пачаўся з тэлеграмы ад Лукашэнкі


Віншавальнай тэлеграмай ад кіраўніка Беларусі пачаўся канцэрт «Youбілейны бенефіс» Барыса Маісеева, які прайшоў у рамках фестывалю «Славянскі базар у Віцебску».

Тэлеграму ад лідара Беларусі, дасланую з нагоды 60-годдзя артыста, зачытала заслужаная артыстка Беларусі Алена Спірыдовіч. Аляксандр Лукашэнка адзначыў у віншаванні, што Беларусь высока цэніць творчасць свайго земляка, а песні артыста блізкія людзям розных пакаленняў. Кіраўнік Беларусі пажадаў Маісееву далейшага ўмацавання сувязяў паміж краінамі і творчых поспехаў.

На канцэрце ў Летнім амфітэатры, які можа змясціць больш за 6 тыс гледачоў, было занята літаральна кожнае месца. Такія аншлагі былі на «Славянскім базары ў Віцебску» бадай што на канцэртах адкрыцця і закрыцця.

Расейскі спявак Барыс Маісееў – адкрыты гей. Раней Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што яму «не падабаюцца блакітныя».

{movie}Лукашэнка пра геяў|right|17470{/movie}

Чытай яшчэ: «Славянскі базар-2014»: Адзін з самых папулярных артыстаў – Барыс Маісееў



МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў