Мяч, прароцтва і дуда!


https://youtu.be/UJVILhP0hmI
Сёння ў Бразіліі горад Бэлу-Арызонці прыме паўфінал чэмпіянату свету па футболе. На полі гэтага стадыёну хутка будуць змагацца зборныя Нямеччыны ды Бразіліі. А сачыць за матчам будзе практычна ўвесь свет. Для жывога эфіру тысячы кіламетраў – не перашкода.

{movie}Мяч, прароцтва і дуда! (08.07.14) |right|17344{/movie}

ЭРКІН САДЫРАЎ, ПАСТУХ, КЫРГЫЗСТАН:
“Мы ніколі не прапускаем матчаў. Цяпер, у паўфінале, мы падтрымліваем гаспадара чэмпіянату, Бразілію, і жадаем ім перамогі”.

У самой Бразіліі ўсё больш нарастае футбольны шал. Тут цяпер адзін з галоўных ньюзмэйкераў – чарапаха-прарок, якая прадказвае пераможцу матчу.

ГАЙ МАРКАВАЛЬДЗІ, АКІЯНОГРАФ:
“Як вы бачылі, чарапаха спачатку заплыла пад нямецкі сцяг і ўкусіла нямецкую сардзіну, але не з’ела яе. Бразільская сардзіна ёй спадабалася больш”.

І ўся Бразілія абураецца справаю Рэя Ўэлана, выканаўчага дырэктара кампаніі-распаўсюдніка квіткоў, афіцыйнага партнёра FIFA. У Рыа-дэ-Жанэйра Ўэлана арыштавалі па падазрэнні ў спекуляцыі.

ФАБ’Ё БАРУКЕ, ПРАДСТАЎНІК ПАЛІЦЫІ:
“Злачынства, якое мы расследуем, – гэта аблягчэнне дастаўкі квіткоў нелегальным прадаўцам. Пакаранне за гэта – 4 гады турмы”.

Сёлета Бразілія прыцягнула незлічоныя натоўпы турыстаў, не толькі з краінаў-удзельніц чэмпіянату. І беларусы тут таксама ёсць.
Напрыклад, Хведар Караленка. Беларус ужо 4 месяцы вандруе па Лацінскай Амерыцы. Ды не проста вандруе, а грае на традыцыйных беларускіх інструментах. На мундыяль Хведар пастанавіў узяць дуду.

ХВЕДАР КАРАЛЕНКА, БЕЛАРУСКІ ДУДАР:
“Трэба з сабою нешта такое ўзяць, каб прэзентаваць краіну.

Музыку тут не раз прымалі за ірландца ці шатландца – пра беларускую дуду ў свеце амаль не чулі. Затое музыку ў Бразіліі прымаюць усёю душою.

ХВЕДАР КАРАЛЕНКА, БЕЛАРУСКІ ДУДАР:
“Пачынаеш дудзець – проста мінакі, звычайныя людзі пачынаюць адразу таньчыць, прытанцоўваць пад мелодыю. Гэта ў іх асаблівасць, што яны свае эмоцыі выражаюць, не хаваюць іх”.

Але танцы танцамі, а фіналіста вызначаць не фанаты, а самыя гульцы – на полі. Гарантавана можна сказаць, што ў Бразіліі падтрымка будзе гучнейшаю.

Марцін Ярскі, “Аб’ектыў”

Глядзі таксама
Каментары