Журналістаў «Громадське ТБ» вызваленыя (абноўлена)


Тэрарысты «Луганскай Народнай Рэспублікі» паабяцалі вызваліць журналістаў «Громадське ТБ» Настассю Станко і аператара Іллю Бескаравайнага. У выніку ўвечары іх адпусцілі.

Вызваленне ў прамым эфіры трансляваў расейскі канал «Lifenews». Журналісты адмовіліся з імі размаўляць.

На рашэнне паўплываў зварот кіраўнікоў трох агульнафедэральных расейскіх тэлеканалаў.

З заклікам вызваліць захопленых журналістаў да лідараў самаабвешчанай «ЛНР» звярнуліся Канстанцін Эрнст, Уладзімір Кулісцікаў і Алег Дабрадзееў.

«Прэм’ер-міністр» «ЛНР» Васілій Нікіцін пагадзіўся пасудзеяць вызваленню Станко і Бескаравайнага, дадаўшы, што да ўсіх журналістаў, якія працуюць у Луганскай вобласці, прад’яўляюцца адзіныя патрабаванні: аформіць акрэдытацыю ў «ЛНР» і выкарыстоўваць сродкі індывідуальнай абароны.

Рушэнцы вінавацілі Станко і Бескаравайнага ў шпіянажы на карысць украінскай арміі ды заяўлялі пра намер правесці следства.

Раней баевікі дазволілі Анастасіі Станко затэлефанаваць у наўпроставы эфір «Громадське ТБ». Яна паведаміла, што іх могуць абмяняць.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары