Паўмільёна людзей на маршы апазіцыі ў Гон-Конгу (відэа)


https://youtu.be/DVgnwu6ZsyY
Людзі патрабуюць дэмакратызацыі выбарчай сістэмы.

Гон-Конг адзначае 17-ю гадавіну пераходу былога брытанскага анклаву пад кітайскую юрысдыкцыю. Прадстаўнікі апазіцыі ў другой палове дня, як і абяцалі, склікалі шматтысячны марш пратэсту з патрабаваннямі дэмакратызацыі выбарчай сістэмы. Арганізатары акцыі заяўляюць, што акцыя – найбуйнейшай за апошнія гады і сабрала каля паўмільёна чалавек.

{movie}Паўмільёна людзей на маршы апазіцыі ў Гон-Конгу (відэа) |right|17227{/movie}

Напярэдадні тут адбыўся неафіцыйны 10-дзённы грамадзянскі рэферэндум у падтрыманне дэмакратызацыі выбараў. У ім узялі ўдзел амаль 800 тыс чалавек, сцвярджаюць арганізатары акцыі з руху «Occupy Central».

Актывісты пагражаюць паралізаваць аналагічнымі дэманстрацыямі транспартны рух у дзелавым цэнтры мегаполісу ў будучыні, калі не будзе дасягнута дамоўленасць з прадстаўнікамі ўлады аб правядзенні прамых усеагульных выбараў у 2017 годзе. Гэтыя акцыі пратэсту маюць стаць самым значным выклікам камуністычнай партыі, якая кіруе ў мегаполісе з моманту пераходу Гон-Конгу пад юрысдыкцыю Кітаю.

МЯ, belsat.eu, паводле telegraf.by, korrespondent.net

Глядзі таксама
Каментары